15.03.2023 / 09:03

Rekava – украінскі брэнд, які вырабляе прадукцыю з перапрацаванай кававай гушчы. Сярод ягоных ідэй – аднаразовыя біяраскладаныя шклянкі і гаршкі для расады.

Фота - REКAVA
Фота - REКAVA

А яшчэ кававыя кубачкі з самой кавы. Тэхналогія перапрацоўкі кававай гушчы распрацоўвалася тры гады, яна дазваляе рабіць не толькі кубкі, але і талеркі, лыжкі і відэльцы. У будучыні такі посуд стане альтэрнатывай або заменіць пластыкавы

Асноўны матэрыял, які выкарыстоўвае стартап, – кававая гушча. Акрамя гэтага, выкарыстоўваецца другасная сыравіна з кукурузы, яечнай шкарлупіны і іншых натуральных харчовых кампанентаў. Шклянкі без шкоды для навакольнага асяроддзя раскладаюцца за паўтара-тры месяцы ў залежнасці ад надвор'я. Іх можна ўтылізаваць у выглядзе корму для хатніх жывёл, угнаенняў або гранул для абагравання.

Яшчэ адзін прадукт брэнда, які ўжо можна набыць, гэта Rekava Candles – дэкаратыўныя араматычныя свечкі з сімвалічнымі водарамі гарадоў Украіны. Напрыклад, Херсон пахне кавуном, а Луганск – абрыкосам.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость