15.05.2015 / 12:05

На выходных 16-17 мая «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае на экскурсію «Салаўіныя вечары»: гіды-арнітолагі распавядуць пра салаўёў і дапамогуць пачуць птушак. 

Экскурсіі пройдуць у Севастопальскім парку і на Камсамольскім возеры. Пачатак а 19 гадзіне. 

На кожную экскурсію неабходна папярэдне запісацца па тэлефонах: +375 17 263 06 13,  +375 29 223 06 13,  +375 29 101 68 87 (тэлефанаваць з 9 да 17 гадзін). 

Па тэлефоне паведамяць і дакладнае месца сустрэчы.    Таксама можна наведаць салаўіныя месцы самастойна і скарыстацца «Салаўінай картай» 2014 года, дзе адзначана 145 месцаў салаўіных «канцэртаў».

«Ахова птушак Бацькаўшчыны» просіць адзначаць новыя месцы на «Салаўінай карце» 2015 года, якая ўжо змяшчае амаль 100 назіранняў.  

Адзначыць салаўя можна ў любым куточку нашай краіны. Для гэтага трэба знайсці свой горад ці мястэчка і перанесці чырвоны маркер у кропку, дзе вы чулі салаўя. Такі фармат удзелу дае не толькі магчымасць самастойна ўносіць свае дадзеныя, але і бачыць на карце месца, дзе салаўі ўжо спяваюць.  

Автор:
Фотограф:
Д.Якубовіч
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость