Экалагічныя наступствы вайсковых дзеянняў рэдка становяцца прыярытэтнымі ў постканфліктных мерапрыемствах, нягледзячы на каротка- і доўгатэрміновы ўплыў разбурэнняў на здароўе грамадства і ўмовы яго існавання.
Часам узаемасувязь паміж аварыйнымі сітуацыямі і нанесенай шкодай складана ўсталяваць, і для гэтага патрабуецца працяглы і падрабязны аналіз. Баявыя дзеянні ў высокаіндустрыялізаванай мясцовасці могуць пацягнуць новыя выпадкі забруджванняў і пагоршыць існуючыя праблемы. Ва ўкраінскім канфлікце прысутнічаюць абодва варыянты, акрамя разбурэння прыроднага асяроддзя.
На існуючы момант абвешчана перамір’е, якое застаецца дастаткова нестабільным. Такім чынам, існуе верагоднасць узнікнення новых сур’ёзных рызык для людзей і наваколля.
Маштаб аварыйных сітуацый
Мапа, створаная экалагічнай супольнасцю Zoi (Жэнева) і Усходнеукраінскім экалагічным інстытутам на аснове афіцыйных дадзеных, паведамленняў СМІ, ацэнак і інтэрв’ю, дэманструе шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю рэгіёна.
Да пачатку вайны ў Данецкай і Луганскай абласцях дзейнічала больш за 5300 прамысловых прадпрыемстваў. Разбрурэнні, нанесеныя прамысловасці рэгіёна, значныя — ад непасрэднага пашкоджання завадскога абсталявання да поўнага прыпынення вытворчасці ў выніку нястачы сыравіны, энергіі, працоўнай сілы ці каналаў збыту (гл. мапу).
Хутчэй за ўсё менавіта гэтая дэстабілізацыя прамысловасці рэгіёну і з’яўляецца прычынай шкодных для наваколля ўскосных уздзеянняў ваеннага канфлікту. У некаторых выпадках яна прывяла да выпадковых выкідаў брудных рэчываў з абстралянага абсталявання. У іншых выпадках давялося пераводзіць прадпрыемствы на больш шкодныя тэхналогіі, што паўплывала на якасць паветра ў рэгіёне.
У 10 прадпрыемстваў, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў, уваходзяць вугальная шахта імені Засядзька, сховішча хімікатаў Ясініўскага коксахімічнага завода, Лісічанскі нафтаперапрацоўчы завод, фабрыка перапрацоўкі выбуховых рэчываў у Пятроўскім, а таксама сховішча паліва Славянскай цеплаэлектрастанцыі.
Пашкоджаныя вугальныя шахты — доўгатэрміновая пагроза
Пачынаючы з XIX стагоддзя здабыча вугля была асновай эканомікі Данбаскага рэгіёна. У выніку перыядычных аварыйных адключэнняў току ў зоне канфлікту сістэмы вентыляцыі і вадзяныя насосы таксама выключаліся, што было прычынай вызвалення накопленных газаў пасля аднаўлення вентыляцыі.
Частыя выпадкі незваротнага затаплення прыіскаў не толькі шкодзяць абсталяванне, але і забалочваюць прылеглыя тэрыторыі і забруджваюць грунтовыя воды. На сённяшні дзень больш за 10 разоў паведамлялася пра пастаянныя альбо часовыя затапленні, аднак з-за немагчымасці безперашкодна сачыць за сітуацыяй і атрымліваць інфармацыю з месца падзеяў дакладны ўзровень пагрозы навакольнаму асяроддзю і здароўю людзей застаецца невядомым.
Шахта імені Засядзька раней выпрацоўвала 4 мільёны тон вугля штогод і была адным з флагманаў эканомікі рэгіёна. Вызваленне і выбух метану ў красавіку 2015 года пазбавілі жыцця 33 шахцёраў з 200, якія знаходзіліся пад зямлёй.
Хоць гэта не першы падобны выпадак на прыіску (шахта Засядзька лічыцца адной з самых небяспечных для жыцця ў рэгіёне), галава кіраўніцтва шахты назваў прычынай выбуху працяглы артылерыйскі абстрэл паблізу Данецкага аэрапорта, дзе баявыя дзеянні адбываліся да канца студзеня 2015 года.
Шматлікія СМІ паведамлялі пра прыпыненне водазабеспячэння Данбаса разам з Луганскам і Данецкам (гарады з агульнай колькасцю насельніцтва да вайны каля 1,5 мільёны) і іх ускраінамі.
Да гэтай пары працягваецца рамонт сеткі водазабеспячэння, часта пад прамым абстрэлам, але адключэнні ператварыліся ў звычайную з’яву. Найменш вызначаным з’яўляецца ўплыў канфлікту на якасць пітной вады, але, гледзячы на існуючую сітуацыю, можна лагічна дапусціць, што яна пагоршылася.
Адносна мала сёння вядома пра непасрэдны хімічны ўплыў вайны на навакольнае асяроддзе і насельніцтва. Нешматлікія прыклады, сабраныя няўрадавай арганізацыяй «Екологія-Право-Людина» (ЕПЛ), прадстаўніцтва якой знаходзіцца ва Украіне, пацвердзілі наяўнасць некаторых «ваенных хімікатаў» у выніку выкарыстання зброі ў зоне паражэння.
Прасцей кажучы, вялікая колькасць пашкоджаннага ваеннага абсталявання і патэнцыйна небяспечнае будаўнічае смецце патрабуюць абяскошджання. Міністэрства абароны Украіны таксама турбуе тое, што ў баях вакол Данецкага аэрапорта магла выкарыстоўвацца зброя са збедненым уранам, таму выступала з прапановай праверыць гэтую інфармацыю, калі гэта магчыма.
Прырода рэгіёна таксама пацярпела. Без таго схільныя да пажараў у выніку сухога летняга надвор’я лясы і стэпы сталі гарэць часцей, чым звычайна.
Згодна з яшчэ не апублікаванымі аналізамі дадзеных спадарожнікаў NASA, усходнееўрапескае падраздзяленне Глабальнага цэнтра маніторынгу пажараў паказвае, што ў 2014 годзе колькасць лясных ды стэпавых пажараў на адзінку плошчы ў Данецкай вобласці ўзрасла ў 2-3 разы ў параўнанні з прылеглымі тэрыторыямі Украіны і Расіі.
Ад канфлікту таксама пацярпелі шматлікія запаведнікі рэгіёна: узброенныя фармаванні захапілі адміністрацыйныя будынкі, а таксама запаведныя землі былі пашкоджаны цяжкім транспартам.
Аднаўленне вялікіх тэрыторый пад сельскую гаспадарку ды іншых угоддзяў для звычайнай апрацоўкі патрабуе значных намаганняў і ўскладняецца наяўнасцю новых мінных палёў і баепрыпасаў, што не выбухнулі.
Цяжкасці ў вызначэнні памеру пашкоджанняў
Якасць паветра ў г. Шчасце, Луганская вобласць, лета 2014 года. Графікі, складзеныя Ўсходнеукраінскім экалагічным інстытутам, паказваюць зніжэнне якасці паветра на ўсходзе Украіны ўлетку 2014 года.
У большасці паведамленняў пра шкоду ўзброеннага канфлікту для навакольнага асяроддзя СМІ намагаліся звязаць іх непасрэдна з баямі, але ўся даступная інфармацыя была недастатковай, каб пацвердзіць гэтую сувязь. Такое спрашчэнне таксама можа прыхаваць ускосны ўплыў ваенных дзеянняў на стан наваколля.
Традыцыйна для ўзброенных канфліктаў у прамыслова развітых рэгіёнах прычынай вялікай часткі забруднення могуць быць не толькі баі, але разбурэнні прамысловай інфраструктуры і дэзарганізацыя штодзённай эканамічнай дзейнасці.
Яскравы прыклад для Данбаскага рэгіёна можна ўбачыць у дадзеных з яго адзінай працуючай (да лістапада 2014 года) аўтаматызыванай станцыі маніторынгу якасці паветра (гл. графік).
Дадзеныя, атрыманыя ў горадзе Шчасце Луганскай вобласці, паказваюць, што пікі канцэнтрацыі неабавязкова супадаюць з перыядамі баёў, але адносяцца да зніжэння паставак высокасортнага вугля на Луганскую ТЭС у жніўні 2014 года.
Спачатку пастаўкі вугля былі прыпыненыя ў сувязі з разбурэннем маста ў сяле Кондрашевська-Нова. Потым была абстраляна электрычная падстанцыя, што аддзяліла рэгіён ад рэшты энэргетычнай сістэмы Ўкраіны.
У выніку Луганская электрастанцыя, якая пастаўляла больш за 90% усёй электраэнергіі вобласці, была вымушаная адначасова знізіць вытворчасць і выкарыстоўваць нізкасортны вугаль з рэзерву, што стала прычынай значнага пагаршэння якасці паветра.
Атрыманая інфармацыя сведчыць, што з-за сутычак у 2014 годзе адбылося ў 20 разоў болей пажараў, чым за папярэдні год. Але 2013 год быў вільготным, таму гэтае параўнанне нельга лічыць дастаткова інфарматыўным.
Вызначыць дакладна плошчу тэрыторыі, кранутай пажарамі, складана і патрабуе выкарыстання больш дасканалых дадзеных і тэхналогій. Задача ўскладняецца тым, што сёння не вядзецца статыстыка лясных пажараў, якую звычайна выкарыстоўваюць для праверкі дадзеных спадарожнікаў, паколькі значныя тэрыторыі з’яўляюцца небяспечнымі для наземных назіранняў.
Невызначаная будучыня
Нягледзячы на хісткае Мінскае пагадненне, паўзамарожаны канфлікт працягваецца. Дагэтуль немагчыма прадбачыць, якая шкода будзе нанесена людзям і навакольнаму асяроддзю Данбаса.
Невызначанасць працягвае ўплываць на базавае кіраванне навакольным асяроддзем з абодвух бакоў лініі сутыкнення ў той час, калі супрацоўніцтва праз лінію фронта нават адносна неадкладных гуманітарных праблем застаецца далёкай перспектывай. Таму і надзея на супрацоўніцтва у пытаннях навакольнага асяроддзя на цяперашнім этапе канфлікту здаецца невялікай.
Прымаючы да ўвагі існуючыя факты, відавочна, што забруджанне ў выніку канфлікту можа стаць перадумовай доўгатэрміновых рызык для здароўя насельніцтва. Патрэбна неадкладна пачынаць сбор дадзеных аб забрудненнях і наступствах для здароўя, а таксама падрыхтоўку да рэкультывацыі. Комплексная ацэнкі і рэкультывацыя тэрыторый патрабуе істотных фінанасавых і тэхнічных сродкаў.
Такія праблемы з’яўляюцца тыповымі для шматлікіх канфліктаў, ускладненых таксічнымі рэшткамі вайны. Як заўважыў Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа ў 2011 годзе, неабходна абмеркаваць, ці патрэбна новая сістэма аховы грамадскага насельніцтва і навакольнага асяроддзя ад забруднення: «Прымаючы да ўвагі складанасць, напрыклад, рамонту пашкоджаных заводаў і абсталявання, або ачышчэння забрудненага грунту ды будаўнічага смецця, пажадана распрацаваць нормы міжнароднай падтрымкі і супрацоўніцтва… Такія нормы адкрылі б новыя перспектыўныя шляхі для пераадолення экалагічных наступстваў вайны».
Шырокі кантэкст для канчатковай рэкультывацыі пашкоджаннага наваколля павінен змяшчаць радыкальную мадэрнізацыю цяжкай для наваколля прамысловасці рэгіёну, якая на працягу гадоў стварала істотныя пагрозы для навакольнага асяроддзя і людзей. (даклад Zoi 2011і г.)
Такім чынам, цалкам неспадзяваны, непажаданы канфлікт можа адкрыць унікальную магчымасць зрабіць больш «зялёнымі» чорныя і бурыя каменнавугальныя басейны Данбаса.