16.10.2024 / 08:10

Як паведамляе «Гомельская Вясна», праваабаронцы Алене Масляковай прызначылі тры гады агульнага рэжыму.

Алена Маслюкова
Алена Маслюкова

Прысуд у Гомельскім абласным судзе абвясціў суддзя Сяргей Багінскі. Ён абвінаваціў Маслюкову ў нібыта «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК).

Спецвытворчасць у дачыненні да праваабаронцы распачалі 23 траўня.

Каментуючы крымінальную справу супраць сябе, Алена Маслякова, якая знаходзіцца па-за межамі Беларусі, адзначыла, што інфармацыяй пра сутнасць абвінавачання яна не валодае.

Нагадаем, што Алена Маслюкова была адной з актывістак, якія выступалі супраць будаўніцтва і запуска Светлагорскага цэлюлознага камбіната, які моцна ўплываў на стан навакольнага асяроддзя і здароўе мясцовых жыхароў.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость