17.07.2024 / 08:07

З яе дапамогай можна знайсці беларускія кнігі ў сваёй мясцовасці.

Скрыншот сайту
Скрыншот сайту

«Больш не абавязкова замаўляць кнігі, аплачваць дарагую перасылку і доўга чакаць. Са Старонкамі ты зможаш чытаць больш», — паведамляецца на сайце платформы глабальнага беларускага буккросінгу «Старонкі».

Старонкі з’яўляюцца платформай, на якой чытачы маюць магчымасць знайсці ці прапанаваць кніжкі для пазыкі, продажу альбо ў якасці падарунку. Таксама на сайце размешчана мапа з пазначэннем бібліятэк і кніжных крам з беларускім кнігамі па ўсім свеце. Просяць дасылаць актуальную інфармацыю на адраc staronki.space@gmail.com.

На сайце ўжо 48 кніг. Сярод іх: «Новая зямля» Якуба Коласа, «Свінні» Аляксандра Чарнухі, «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча, «Шэпт» Сяргея Лескеця, «Запіскі афіцэра Чырвонай арміі» Сяргея Пясецкага, «Былы сын» Сашы Філіпенкі і іншыя.

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость