17.09.2017 / 21:09

Горад над Сожам святкуе сваё 875-годдзе. З часоў першай узгадкі ў летапісах горад шмат разоў трансфармаваўся да непазнавальнасці, перажыў безліч войнаў і выгадаваў шмат пакаленняў гамельчукоў, для якіх стаў сапраўдным домам. Гомельскі Зялёны партал папрасіў жыхароў Гомеля выказаць пажаданні роднаму гораду на яго Дзень народзінаў.

Сергей Дашкевич (ВелоГомель):

- Хочу пожелать городу чистоты, порядка и уюта. Пусть развивается не только в финансовом направлении, но и в направлении культурно-массовых мероприятий. Чтобы в городе было как можно больше инициативных людей во всех сферах, чтобы никто не боялся показывать свои навыки и умения в массах и делиться ими. Если каждый из жителей Гомеля придумает идею для города, каждый тысячный человек начнёт её реализовывать, а каждый десятитысячный человек её реализует, то все мы сможем ходить на интересные мероприятия каждую неделю, а то и чаще. С праздником!

Юнэля Сальнікава (кандыдатка філалагічных навук, грамадская актывістка):

- Горад старэйшы і мудрэйшы за людзей, якія ў ім жывуць. Але кожнае пакаленне мае права на ўтульнае жыццё. Горад мусіць прыслухоўвацца да сваіх грамадзян, інакш ён рызыкуе стаць халодным і чужым у сваёй прыгажосці.

Жадаю гораду і ягоным жыхарам адкрыцца, зразумець адно аднога і пачаць размаўляць пра агульную будучыню.

Пятро Кузняцоў (дырэктар установы "Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ"): 

- У Гомелі я нарадзіўся, вырас і вельмі люблю свой горад. Шмат хто з нас заўсёды ганарыўся ім: яго прыгажосьцю, зелянінай, паветрам, Сожам ці паркам - у кожнага заўседы было, чым ганарыцца і што любіць. 

Я хачу, каб мой горад жыў і развіваўся як сапраўдны еўрапейскі горад. Каб ен пазбаўляўся "падлеткавых комплексаў" і адчуваў сябе сапраўдным эканамічным і культурным цэнтрам, якім і з'яўляецца. Каб і гамельчукі і ўлады разумелі горад як уласны дом, і ўсе змены, якія тут адбываюцца, былі толькі да лепшага.

Анна Павлюк (адвокатка, активистка):

- Гомелю я пожелала бы перестать быть стерильным. Пора становится разнообразным и в некоторой степени внезапным. Хочу пожелать ему обрастать площадками, ивентами и идеями. Ну и почувствовать себя наконец молодым!

Сяргей Ляпін (архітэктар):

- Роднаму гораду я б хацеў пажадаць стаць больш сучасным: рабіць апору на самакіраванне, а не на лаяльных кіраўнікоў. Рабіцца больш тэхналагічным і камфортным, але і не забываць пра рэшткі даўніны. Часцей звяртацца да напрацовак іншых еўрапейскіх гарадоў, якія даўно вырашылі тыя гарадскія праблемы, з якімі Гомель сутыкаецца толькі сёння. Ну і таксама жадаю распаволенага ды арыгінальнага гарадскога жыцця, адкрытасці да ініцыятываў гараджан.

Яўген Меркіс (кіраўнік урбаністычнай ініцыятывы "Smart Homel"):

- Мне хацелася б, каб мой родны горад перастаў аглядацца на іншыя гарады, адчуў сябе адказным за тое, што ён робіць і куды рухаецца. У такім узросце ўжо варта прыслухоўвацца і да меркавання яго жыхароў, і прадумваць сваю будучыню наперад, а не кіравацца пяціхвіліннай выгадай.

Разам з тым нельга спыняцца ў развіцці і станавіцца нязграбным волатам. Трэба заставацца вечна юным і вярнуць сабе свой "зялёны" статус. З Днём нараджэння, самы лепшы горад на Зямлі!

А што б пажадалі вы Гомелю?

Автор:
Фотограф:
З сацсестак герояў
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость