Вольны хор пяе на Нямізе. Кіруе – Ніна Багінская (відэа)

Амаль штодня ў розных кутках Мінска гучыць "Магутны Божа" і "Пагоня". Усе дзякуючы Вольнаму хору, які аб'яднаў аматараў спеваў.

У сераду, 16 верасня, Зялёны партал слухаў сціплы, але вельмі моцны рэпертуар хору ля тарговага дому "На Нямізе".

За пяць хвілін да пачатку акцыі харыстаў на пляцоўцы нават не было відаць. Але раптам людзі выстраіліся ў ланцуг і запелі.

А кіравал спевамі ў гэты раз дырыжор у вобразе Ніны Багінскай - жанчыны-легенды, вядомая зараз па ўсім свеце, як бабуля, якая "гуляе".

Глядзіце, як гэта было ў нашым невялічкім відэа.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 17.09.2020

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.