17.10.2023 / 10:10

Свежая падборка валанцёрскіх і актывісцкіх магчымасцяў у экалагічнай сферы.

Иллюстративное изображение
Иллюстративное изображение

 

Валанцёрства ў Румыніі

Шукаюць валанцёраў для ўдзелу ў арганізацыі кірмашоў, канцэртаў, семінараў, абмену моладзевым досведам з іншымі асацыяцыямі, а таксама павышэння дасведчанасці аб негатыўных зменах навакольнага асяроддзя.

Праект накіраваны на тое, каб стымуляваць сацыяльна адказнае развіццё грамадства і асяроддзя праз сацыяльныя, культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы.

Валанцёры будуць пражываць у 2-пакаёвых кватэрах з агульным ванным пакоем і кухняй. Акрамя таго, удзельнікі праекта будуць атрымліваць штомесячную грашовую дапамогу і выплаты. Таксама прадугледжаная кампенсацыя транспартных выдаткаў.

Патрабаванні

Мова: англійская.

Узрост: 18-30 гадоў.

Навыкі: фота/відэа; спорт; дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ці выкладанне.

Тэрмін: 24 тыдні ў перыяд з 1 снежня 2023 па 31 снежня 2024.

Падрабязней па спасылцы: Volunteer to Help III.

 

Валанцёрства ў Балгарыі

Праграма «Move your fingers» заахвочвае і падтрымлівае маладых людзей ініцыяваць і ажыццяўляць асабістыя праекты, якія важныя для іх саміх і для супольнасці, у якой яны жывуць: такія як навакольнае асяроддзе, перапрацоўка адходаў і паўторнае выкарыстанне рэсурсаў.

Чым трэба будзе займацца:

  • планаваць і суправаджаць працэс;
  • працаваць з праграмамі апрацоўкі аўдыё і відэа для падрыхтоўкі кароткіх прэзентацый для рэкламнай кампаніі і яе вынікаў;
  • працаваць з праграмай mailchimp для адпраўкі рассылак;
  • працаваць у сацыяльных сетках для планавання і арганізацыі інтэрнет-кампаніі;
  • працаваць з Photoshop і Adobe InDesign для падрыхтоўкі промаматэрыялаў, у т. л. для выставак і вонкавай рэкламы.

Пакрываюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне, кішэнныя выдаткі, транспартныя выдаткі, надаецца медыцынская страхоўка.

Патрабаванні

Мова: англійская.

Цікавасць да навакольнага асяроддзя, перапрацоўкі і паўторнага выкарыстання рэсурсаў. Гатоўнасць працаваць у міжнароднай камандзе.

Падрабязней па спасылцы: Move Your Finger.

 

Анлайн-валанцёрства ў ААН

Шукаюць аднаго валанцёра для перакладу матэрыялаў для брашуры МУР (мэты устойлівага развіцця).

Задачы:

  • перакласці дакумент аб’ёмам 11 старонак фармату А4 на расійскую мову;
  • перакласці некаторыя пункты і рэкамендацыі дакумента.

Адабраныя онлайн-валанцёры атрымаюць інструкцыі па мэтавай аўдыторыі і нашых правілах камунікацыі, а таксама іншыя рэкамендацыі па меры неабходнасці.

Анлайн-валанцёры будуць мець магчымасць наладзіць сувязі з аддзелам стратэгічнага планавання і даведацца, як перакладзены прадукт садзейнічае павышэнню дасведчанасці людзей у пытаннях адукацыі і развіцця моладзі.

Патрабаванні

– добрае валоданне расійскай і англійскай мовамі;

– веданне тэхнічных тэрмінаў, звязаных з Парадкам дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, будзе лічыцца перавагай. Папярэдні досвед перакладаў разглядаецца як перавага.

Падрабязней па спасылцы: Translation of the YOUTH.

 

Хакатон Hack for Earth на СOP28

Иллюстративное изображение
Иллюстративное изображение

Hack for Earth at COP28 – гэта глабальны хакатон, які праводзіцца онлайн на COP28 у Дубаі, ААЭ, з 1 па 3 снежня. На працягу ўсяго хакатона каманды будуць прыдумляць і распрацоўваць канцэпцыі і рашэнні праблем змены клімату.

Удзельнічаць у хакатоне можна самастойна ці з камандай. Калі вы жадаеце працаваць у камандзе, але ў вас яе няма, вам прапануюцца сеансы Meet & Match, дзе вы зможаце знайсці таварышаў па камандзе.

Усе ўдзельнікі будуць мець доступ да настаўнікаў, семінараў, даных і інфармацыі, а таксама змогуць атрымаць падтрымку з боку супольнасці, каб мець магчымасць ствараць лепшыя рашэнні.

Далучыцца да Hack for Earth можа любы ахвочы, незалежна ад прафесіі і роду дзейнасці. Ідэя заключаецца ў тым, што для выратавання нас ад кліматычнай катастрофы трэба, каб кожны далучыўся і падзяліўся сваім досведам!

Дата правядзення 1-4 снежня.

Падрабязней па спасылцы: Hack for Earth at COP28.

 

Удзел у экалагічным форуме Азія – Еўропа

У Бельгіі, Брусель, 21-22 лістапада пройдзе экалагічны форум Азія-Еўропа «Магчымасці для інавацый у Азіі і Еўропе – СМБ у сэрцы цыркулярнага пераходу».

Мэта форуму – садзейнічаць абмену ведамі, перадавым вопытам і дыялогу па пераходзе малога і сярэдняга бізнесу да цыркулярнай эканамічнай мадэлі з дапамогай інавацый і зялёнага фінансавання, забяспечваючы тым самым устойлівы рост і зніжаючы ўздзеянне на навакольнае асяроддзе.

Двухдзённае мерапрыемства прадугледжвае розныя магчымасці для ўзаемадзеяння, абмену ведамі і абмеркавання розных падыходаў і рашэнняў для зацікаўленых бакоў.

На канферэнцыі будуць абмяркоўвацца наступныя пытанні:

  • Падыходы да інавацый і прыклады малога і сярэдняга бізнесу;
  • Доступ да (зялёнага) фінансавання і іншых інструментаў;
  • Асяроддзе, якое спрыяе пераходу да цыркулярнай эканамічнай мадэлі і г. д.

Канферэнцыя збярэ каля 80 удзельнікаў і дакладчыкаў, уключаючы экспертаў, вучоных, прадстаўнікоў бізнесу, міністэрстваў, грамадзянскай супольнасці.

Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца прадпрымальнікі з Еўропы і Азіі, якія жадаюць укараніць прынцыпы цыркулярнай эканомікі ў свой бізнес.

Апошні тэрмін падачы заявак: 20 кастрычніка 2023 года.

Падрабязней па спасылцы: ENVForum 2023 Conference.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость