Праз трубу, што упадае ў раку Лідзейку, зліваюцца адходы. Потым вада ідзе ў Дзітву, якая ўпадае ў Нёман. У Дзітве ўжо падохла ўся рыба, а на Нёмане людзі купаюцца і не ведаюць пра небяспеку, якую можа прынесці забруджаная вада”, – кажа Мечыслаў.
Па словах гісторыка, мясцовыя жыхары Бярозаўкі і Ліды звярталіся ў прыродаахову, але там патлумачылі мор рыбы надзвычайна высокай тэмпературай паветра. Маўляў, у вадзе не хапае кіслароду і праз гэта рыба гіне.
Таксама гісторык расказаў, што купанне ў Нёмане каля Бярозаўкі скончылася для яго сына хваробаю, ды і сам Мечыслаў кепска сябе адчуваў.