Пра гэту "Белсату" паведаміла неназваная крыніца. Згодна з ёю, у калонію, дзе адбываў пакаранне Віталь Дрожжа, нядаўна прыязджала камісія па памілаванні, пасля чаго былы чыноўнік знік з папраўчай установы.
Іншая крыніца "Белсату" кажа, што такім жа чынам нядаўна выйшаў на волю іншы чыноўнік: пайшоў «на трохдзённае спатканне» і не вярнуўся за краты.