18.10.2017 / 09:10

Масавы голад знішчыў тысячы пінгвінят у Антарктыдзе. Незвычайна тоўсты марскі лёд вымушаў іх бацькоў хадзіць за ежай на больш вялікія адлегласці, а гэта значыць, што птушаняты доўгі час заставаліся галоднымі.

Абаронцы жывёлаў назвалі гэтую сітуацыю “катастрафічнай няўдачай”.

Род Доўні, кіраўнік палярных праграм Міжнароднага фонда дзікай прыроды кажа: “Пінгвіны Адэлі - адны з самых вынослівых і незвычайных жывёлаў на нашай планеце. Гэтая жудасная падзея, якая адбылася ў рэальнасці, моцна кантрастуе з выявай, створанай кампаніяй Дыснэй, нібыта многія людзі маглі б мець пінгвінаў. Гэта ўсё насамрэч больш нагадвае фільм Таранціна з раскіданымі на пляжы Антарктыды мёртвымі птушанятамі.

Распачынаць прамысловы пошук крылю ў гэтай вобласці дужа небяспечна, бо ў такім выпадку людзі створаць канкурэнцыю пінгвінам у паляванні, і немагчыма ўявіць, як у такім выпадку птушкі здолеюць акрыяць пасля двух катастроф, якія здарыліся з імі за  апошнія чатыры гады. Такім чынам, мы мусім дзейнічаць ужо цяпер. Нам неабходна стварыць новую ахоўную марскую зону для вод Усходняй Антарктыды, каб абараніць дом пінгвінаў Адэлі”.

Французскія навукоўцы пры падтрымцы Сусветнага фонду дзікай прыроды з 2010 года вывучаюць калонію з 18000 пар пінгвінаў Адэлі ва Усходняй Антарктыдзе, і яны выявілі, што толькі двое птушанят перажылі апошні сезон размнажэння ў пачатку 2017 года.  The Guardian сцвярджае, што ў гэтай калоніі было ажно каля 40 тысяч пінгвінаў.

Чатыры гады гэтая ж калонія пінгвінаў, якая тады налічвала 20196 пар не здолела выхадзіць ніводнае птушатнятка.

Ян Ропэрт-Кудэрт, вядучы навукоўца, які займаецца тэмай пінгвінаў у Французскім цэнтры навуковых даследванняў і вядзе праграму “Дэльфіны Адэлі” на навукова-даследчай станцыі побач з калоніяй птушак, сцвярджае, што на рэгіён уплываюць кліматычныя змены, звязаныя з распадам ледніка Мерц, які пачаўся 2010 годзе.

Навукоўца настроены даволі песімістычна і кажа, што ахоўны раён не выправіць гэтых зменаў. Тым не менш, стварэнне такога раёну здольна перадухаліць далейшае антрапагеннае ўздзеянне на рэгіён – турызм і прамысловасць.

Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае да больш сур’ёзнай абароны водаў Усходняй Антактыды. Людзі мусям быць упэўненымі ў тым, што пінгвіны не маюць дадатковага ціску канкурэнцыі з боку рыбалоўных флотаў у барацьбе за крыль – асноўную крыніцу харчавання гэтых птушак.

Жыццё на “крылевай дыеце” ў цэлым заўжды ішло някепска – пінгвілы Адэлі добра плаваюць і эфектыўна палююць на сваю здабычу. Але ў выніку кліматычных зменаў у Антарктыдзе колькасць і пінгвінаў, і крылю значна памяншаецца: скарачаюцца арэалы пражывання, а агульнае пацяпленне мора ўплывае на здабычу.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость