«Носіцца па банках і шукае фінансаванне. Кажа, што справа вырашаная», - паведамляе выданне са спасылкай на свае крыніцы ў банкаўскіх колах Беларусі.
Нагадаем, што самая магутная ў Беларусі сонечная электрастанцыя на 109 МВт знаходзіцца ў Чэрыкаўскім раёне. І да нядаўняга часу яе ўласнікам быў брытанскі бізнэсовец Кіябод Тутанян Машад.
Але пазней станцыю нацыяналізовалі і пусцілі з малатка на аўкцыёне.
Сам інвестар ацэньвае свае інвестыцыі ў $170 мільёнаў, што не зусім адпавядае рынкавым ацэнкам на падобныя аб'екты — некалькі суразмоўцаў «Нашай Нівы» з адпаведнай экспертызай у Еўрасаюзе і Беларусі ацэньваюць яе ў $90-100 мільёнаў.
Сам брытанскі інвестар думае судзіцца з беларускімі ўладамі.