Па словах дырэктара камунальнага прадпрыемства Аксаны Кошак, гэты падлік кошак стане першым у свеце, бо да гэтага часу у ніводнага горада не знайшлося тэхнікі, якая дапамагла б зрабіць гэта.
Па словах Кошак, ня ведаючы дакладнай колькасці вулічных кошак у горадзе, муніцыпальная ўлада не можа распрацаваць меры па кантролі іх папуляцыі. Дарэчы, у 2015 годзе ў Львове падлічылі вулічных сабак. З таго часу іх колькасць на вуліцах горада скарацілася з 600 да 400.
Сузаснавальнік Міжнароднай платформы Animal-ID.Info Віктар Копач заявіў, што метадалогія, распрацаваная для такога падліку, зацікавіла мясцовыя органы ўлады ў іншых гарадах Украіны і за мяжой.
"Наступны падлік пройдзе ў Германіі, у іншых гарадах Украіны. У нас у чарзе 15 краін, таму што ўсе хочуць ведаць колькасць котак", — сказаў ён.
Як тлумачаць арганізатары, для падліку горад падзеляць на сектары. Котак будуць лічыць так званыя апекуны, да якіх далучаюцца валанцёры. Удзельнікі падліку будуць мець доступ да мабільнага прыкладання, дзе ім трэба будзе загрузіць фатаграфіі кошак, якія жывуць у пэўным сектары, і падрабязную інфармацыю пра іх, калі такая маецца.
Па словах Кошак, у базе дадзеных камунальнага прадпрыемства "Леў" налічваецца каля 200 апекуноў вулічных жывёл.
У 2014 годзе гарадскія ўлады Львова прызналі вулічных кошак часткай экасістэмы горада і забаранілі іх адлоў, за выключэннем стэрылізацыі, прышчэпак і ў выпадках, калі яны ставяць пад пагрозу жыццё і здароўе людзей.