19.07.2022 / 08:07

На яго месцы збіраюцца пабудаваць праваслаўны храм.

Лесапарк у Мазыры
Лесапарк у Мазыры

Гарадскія ўлады Мазыра абвясцілі грамадскае абмеркаванне праекта пабудовы храма ў гонар Аляксандра Неўскага, для якога плануюць вырубіць частку лесапарка "Маладзёжны".

Мясцовыя жыхары, у сваю чаргу, абвесцілі збор подпісаў пад калектыўнай заявай да кіраўніцтва горада.

У лісце гаворыцца аб тым, што варта вызначыць іншае месца для будаўніцтва храма, а лесапарк захаваць як рэкрэацыйную зону, а таксама развіваць яго як месца актыўнага адпачынку.

«Зручнае размяшчэнне лесапарка, пешаходныя і бегавыя маршруты, спартыўныя пляцоўкі, лыжныя трасы зрабілі яго любімым месцам актыўнага адпачынку гараджан», — гаворыцца ў калектыўным звароце.

Грамадскае абмеркаванне праекту працягнецца да 27 ліпеня. Збор подпісаў таксама працягваецца.

Пісьмовыя заўвагі і прапановы можна таксама накіроўваць у Мазырскі райвыканкам на e-mail: oaismozyr@mail.gomel.by альбо звычайнай поштай.

Заўвагі і прапановы абяцаюць разгледзець на архітэктурна-горадабудаўнічым савеце.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость