Акцыя «Адновім лясы разам!» пройдзе ў Беларусі 21 кастрычніка.
На працягу гэтага дня кожны жыхар краіны зможа дапамагчы работнікам лясной гаспадаркі ў пасадцы лясоў і аднаўленні ветравальна-бураломных участкаў.
Зменя клімату, адзначаюць у міністэрстве лясной гаспадаркі ўжо выпрабоўваюць беларускія лясына трываласць. У мінулым годзе добраахвотнікі дапамагалі лесаводам у аднаўленні ветравальна-бураломных участкаў у Магілёўскай вобласці. Тады сіламі неабыякавых грамадзян на працягу тыдня было высаджана больш за 6,5 млн дрэў.
Зараз мінлясгас запрашае ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у акцыі і звярнуцца ў бліжэйшы лясгас ці лясніцтва, каб заявіць аб сваім жаданні садзіць лес.
Са свайго боку лесагаспадарчыя ўстановы як заўсёды забяспечаць валанцёраў неабходным пасадачным матэрыялам і інвентаром.