20.02.2019 / 10:02

У рукі мінскіх актывістаў патрапіў працоўны дакумент Савета Міністраў, у якім гаворыцца, што прэм'ер-міністр Сяргей Румас даручыў распрацаваць праект нарматыўна-прававога акта, які б забараняў высякаць дрэвы ў сталіцы.

Ці можна лічыць такія захады перамогай барацьбітоў за зялёны Мінск. Зялёны партал звярнуўся за каментаром да Рыгора Фёдарава, юрыста грамадскага аб'яднання "Экадом".

"Само па сабе жаданне абмежаваць выдаленне аб'ектаў расліннага света ў Мінску даволі пахвальна, — зазначае Рыгор Фёдараў. — Але на мой погляд, аўтары дакумента блытаюць розныя рэчы: выдаленне аб'ектаў расліннага света і ўласна кампенсацыйныя пасадкі. Гэта дзве розныя працэдуры. Існуюць яшчэ і кампенсацыйныя выплаты за выдаляемыя аб'екты расліннага света, замест пасадак".

На сённяшні дзень ажыццяўленне кампенсацыйных пасадак і выплат рэгулюецца Законам "Аб раслінным свеце" і Пастановай Савета Міністраў ад 25 кастрычніка 2011 года № 1426 "Аб некаторых пытаннях абыходжання з аб'ектамі расліннага света".

Згодна з артыкулам 37-1 Закона кампенсацыйныя пасадкі ці выплаты кошту выдаляемых аб'ектаў расліннага света ажыццяўляюцца ў наступных выпадках:

  • выконваецца будаўніцтва, за выключэннем выпадкаў, указаных у часцы другой гэтага артыкула;
  • аб'екты расліннага света замінаюць эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў і іншых аб'ектаў, за выключэннем выпадкаў парушэння патрабаванняў санітарных нормаў і правілаў, гігіенічных нарматываў у частцы інсаляцыі і асветленасці будынкаў, збудаванняў і іншых аб'ектаў, падцверджаных заключэннем цэнтра гігіены і эпідэміалогіі;
  • выдаляюцца дрэвы, хмызнякі, якія растуць у супрацьэразіных і прыдарожных пасадках, а таксама асобныя каштоўныя дрэвы <…>;
  • выдаляюцца аб'екты расліннага света, адносна якіх усталяваны абмежаванні ці забароны ў абпаведнасці з сапраўдным Законам і іншымі заканадаўчымі актамі нашай краіны;
  • у іншых выпадках, усталяваных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Кампенсацыйныя пасадкі і выплаты пры будаўніцтве не прадугледжаны пры выдаленні насаджэнняў: што растуць на ўчастках, вынятых з зямель ляснога фонда для выкарыстання ў мэтах, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі <…>; што растуць на сельскагаспадарчых землях сельскагаспадарчага прызначэння <…>; што растуць на аб'ектах рэканструкцыі мемарыяльных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаваннх.

Акрамя таго, вызваленне ад правядзення кампенсацыйных пасадак ці выплат пры будаўніцтве можа быць па рашэнні  прэзідэнта краіны, а таксама ў выпадках прадугледжаннымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

На думку Рыгора Фёдарава, сыходзячы з узроўня нарматыўных дакументаў, рэгуляваць такога кшталту адносіны на тэрыторыі Мінска асаблівым чынам няправільна. Змяненні неабходна ўносіць у цэлым у парадак, які дзейнічае на тэрыторыі ўсёй краіны.

Больш лагічнай падаецца юрысту ідэя праводзіць кампенсацыйныя пасадкі на "бліжэйшых тэрыторыях". Аднак асцерагаецца ён практычнай рэалізацыі тэрміна, які можа трактавацца па-рознаму.

"У межах аднаго адміністрацыйнага раёна Мінска ёсць тэрыторыі як у самім цэнтры, так і на ўскрайку ля МКАД. Выдаляючы дрэвы ў цэнтры горада і высаджваючы ў тым жа раёне, але ля кальцавой дарогі — экалагічную сітуацыю сталіцы не палепшыць", — тлумачыць Рыгор Фёдараў.

Да ўсяго, асноўнай праблемай з кампенсацыйнымі пасадкамі ў Мінску з'яўляецца тое, што адсутнічае належны кантроль за тым, як насаджэнні прыжываюцца. Высадкі на адным і тым жа месцы з году ў год, калі папярэднія саджанцы загінулі, юрыст называе, асноўнай прычынай "аблысення" сталіцы.

Автор:
Фотограф:
pixabay.com
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость