20.10.2016 / 16:10

З 1 кастрычніка 2016 года вытворцы і (ці) пастаўшчыкі, якія ажыццяўляюць вытворчасць і (ці) ўвоз тавараў, што ўпакаваны ў шкляную тару ці тару на аснове паперы і кардону, не могуць прымяняць уласную сістэму збора адходаў у адносінах да некаторых тавараў і іх упакоўкі. Правілы пачалі дзейнічаць згодна з Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №350, які ўнёс гэтыя змены ва Указ №313 «Аб некаторых пытаннях абыходжання з адходамі спажывання» ад 11 ліпеня 2012 года. Зялёны партал узяўся высветліць, якім менавіта чынам цяпер будзе ажыццяўляцца збор адходаў і якіх канкрэтна тавараў.

Згодна з пунктам 1.2 Указа №313, дзеля скарачэння аб'ёмаў захавання адходаў спажывання і прадухілення іх шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, а таксама з мэтай прыцягнення ў гаспадарчы зварот другасных матэрыяльных рэсурсаў юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі маглі арганізаваць збор смецця наступным чынам:

  • уласную сістэму збору адходаў тавараў і ўпакоўкі ад тавараў спажывання,
  • заключыць з аператарам дамову аб арганізацыі збора, абясшкоджвання і (ці) выкарыстання адходаў тавараў і адходаў упакоўкі.

Цяпер жа за юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі замацоўваецца абавязковая арганізацыя збору, абясшкоджвання адходаў і (ці) іх выкарыстанне праз дамову з адзіным аператарам — Дзяржаўнай установай «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў». Вядома, што паслуга гэта платная.

Сістэма арганізацыі збору прадугледжвае канкрэтныя віды тавараў:

  1. Бутэлькі для напояў і харчовых прадуктаў з бясколернага і каляровага шкла намінальнай змяшчальнасцю больш 0,33 літра, але не менш 1 літра. Аднак калі Міністэрства эканомікі дасць падцверджанне, што нейкая арганізацыя, што ўвозіць тавар, напрыклад у бутэльцы аб'ёмам 0,5 літраў, якія выпускаюцца ў малой колькасці ці ў цэлым не існуе іх вытворчасці на тэрыторыі рэспублікі, гэта можа даць падставу для стварэння ўласнай сістэмы збору такога віду адходаў.  
  2. Любыя тавары запакаваныя ў кардон, скрыні, пакеты, мяхі і іншая ўпаковачная тара з паперы, кардону, цэлюлознай ваты ці палатна з цэлюлозных валокнаў.

Існуюць і пэўныя выключэнні. Датычацца яны тавараў, якія не патрапляюць пад класіфікацыйныя коды 7010 90 430 0 і 7010 90 530 0 ТН ВЭД ЕАЭС для шкляных вырабаў і 4819 ТН ВЭД ЕАЭС для вырабаў з паперы і кардону.

Пералік тавараў вызначаны рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 16 ліпеня 2012 года №54 «Аб зацвярджэнні адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюзу і Адзінага мытневага тарыфу Еўразійскага эканамічнага саюзу».

Так, напрыклад, не падлягаюць збору наступныя вырабы са шкла: люстэркі, асвятляльнае абсталяванне, шматслойныя ізалюючыя вырабы са шкла і г.д. Больш падрабязны пералік можна паглядзець тут. Тое ж тычыцца і вырабаў з паперы і кардону. Не падыйдуць для збору: папера газетная ў рулонах ці лістах, шпалерная папера, кардон і папера, што выкарыстоўваюцца для фотаздымкаў, сурвэткі і папера гаспадарча-бытавога ці санітарна-гігіенічнага прызначэння і г.д. Больш падрабязны пералік можна паглядзець тут.

Дарэчы, парушэнне абавязкаў па забеспячэнню збора, абясшкоджвання і (ці) выкарыстання адходаў тавараў і ўпакоўкі вядзе да накладання штрафу на юрыдычную асобу ці індывідуальнага прадпрымальніка ў двайным памеры ад аплаты за арганізацыю збора, абясшкоджвання і (ці) выкарыстанне адходаў згодна з арт. 15.63 КоАП.

Автор:
Фотограф:
Адкрытыя інтэрнет-крыніцы
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость