На слуханні запрашаюцца землекарыстальнікі, прадстаўнікі органаў улады і мясцовага самакіравання, зацікаўленыя мясцовыя жыхары і грамадскасць, перадае "Дикая природа Беларуси".
План кіравання распрацоўваўся на працягу двух год супрацоўнікамі НАН Беларусі па заданню Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў межах рэалізацыі мерапрыемства 8.6 Дзяржаўнай праграмы развіцця сістэмы асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый (ААПТ) на 2008-2014 гг.
Заказнік ствараўся з мэтай захавання аднаго з самых буйных у Еўропе цэльнага лесабалотнага комплексу, а таксама каштоўных рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл, што ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.
На тэрыторыі заказніка сустракаюцца ўсе вядомыя ў Прыпяцкім Палессі віды балот, у тым ліку і верхавыя, што лічыцца вялікай рэдкасцю для дадзенага рэгіёну.
План кіравання мае на мэце забеспячэнне балансу паміж інтарэсамі ў вобласці захавання і выкарыстання каштоўных рэсурсаў біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, перш за ўсё для развіцця турыстычнай і рэкрэацыйнай дзейнасці.
Ён уключае ў сябе канстатацыю (апісанне сучаснага стану тэрыторый і ацэнка значэння заказніка як аб'екта кіравання) і дырэктыўную частку (вызначэнне доўгатэрміновых мэт і аператыўных задач, мерапрыемстваў па ахове і выкарыстанню прыродных рэсурсаў заказніка).
Са справаздачай па падрыхтоўцы Плана можна пазнаёміцца тут, дадатак да справаздачы можна прагледзець тут.
Заўвагі і прапановы адносна Плану кіравання можна накіроўваць у сектар запаведнай справы ДНВА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсам" на электронную пошту ustinvladimir@gmail.com, па факсе +375 17 284 05 22 ці на паштовую скрынку 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27 (з пазнакай "сектар запаведнай справы - для грамадскіх абмеркаванняў").
Пры неабходнасці кансультацый можна звяртацца да кантактнай асобы па тэлефонах +375 17 284 05 22, +375 29 763 44 39 (Уладзімір Усцін).
Абмеркаванне пройдзе 26 лістапада 2014 г. у 16.00 па адрасе Столін, вул. Церашковай, 62, у актавай зале ДЛГУ "Столінскі лесгас".