28.11.2023 / 19:11

Навукоўцы вывучаюць, як гарадское будаўніцтва і выкарыстанне інфраструктуры звязаныя са здароўем і хваробамі, піша The Guardian.

Фота: pixabay.com
Фота: pixabay.com

Эпідэміі халеры і іншых інфекцыйных захворванняў у 19-м стагоддзі навучылі нас, што чыстая пітная вада, каналізацыя і збор смецця – неабходныя для здароўя гарадоў.

Зараз навукоўцы ва ўсім свеце задумваюцца, як тое, як мы будуем і эксплуатуем сучасную інфраструктуру, суадносіцца з нашым здароўем і са штодзённым цяжарам хвароб.

Паводле доктаркі Ханін Крэйс з Кембрыджскага ўніверсітэта, суаўтаркі агляду, які разглядае гэтую тэму, «існуе вялікая рызыка для здароўя дыхальных шляхоў, якую можна прадухіліць, з-за цяперашняга гарадскога і транспартнага планавання. Нашыя здароўе і дабрабыт павінны быць ядром планавання і выпрацоўкі палітыкі».

Яе агляд, апублікаваны ў Lancet Respiratory Medicine, падкрэслівае што забруджванне паветра можна зменшыць, дзякуючы шматлікім схемам зон з нізкім узроўнем выкідаў (LEZ).

Больш за 320 LEZ зараз працуюць па ўсёй Велікабрытаніі і Еўропе, каб стрымліваць выкарыстанне найгоршых у плане забруджвання паветра транспартных сродкаў. У ім таксама паведамляецца пра зніжэнне на 6-9 % забруджвання дарожнага руху ў раёне Лондана з нізкім трафікам і да 25 % зніжэння ў «суперкварталах» Барселоны, дзе пешаходы маюць прыярытэт над аўтамабілямі.

Асобнае даследаванне, праведзенае ў лонданскім Imperial College, таксама выявіла змяншэнне праблем з сэрцам і кровазваротам у пяці з васьмі даследаванняў розных LEZ.

Там было менш шпіталізацый, менш смерцяў ад інфарктаў і інсультаў, менш людзей з праблемамі крывянога ціску. З пяці даследаванняў, якія разглядалі пашкоджанні лёгкіх, два выявілі паляпшэнне, а астатнія не паказалі выразных зменаў. Ні адно не прадэманстравала пагаршэння.

Прафесар Марк Ньювенхуйсен з навукова-даследчага інстытута ISGlobal, які кіраваў новым полісі-аглядам, сказаў: «Палітыкі ў галіне забруджвання паветра часта засяроджваюцца на заканадаўстве і забываюцца, што галоўная мэта – прадухіліць хваробы і падтрымліваць здароўе. Яны занадта спадзяюцца на тэхнічныя рашэнні і ўпускаюць дадатковыя перавагі для здароўя ад пераходу з прыватнага аўтамабіля на грамадскі транспарт, язду на ровары і хаду пешшу».

Пяцігадовае даследаванне 260 000 працоўных людзей у Вялікабрытаніі паказала, што людзі, якія ездзілі на працу на ровары, былі здаравейшыя і жылі даўжэй, чым тыя, хто ездзіў на працу на машыне. Нароўні з людзьмі, якія ішлі на працу пешшу, у тых, хто ездзіць на веласіпедзе, таксама быў меншы ўзровень сардэчных захворванняў.

Укладанне дзяржаўных сродкаў у мясцовыя выгоды – такія як крамы, школы, медыцынскае абслугоўванне і сацыяльныя прасторы, такія як паркі, пабы і рэстараны – можа стварыць магчымасць хадзіць, ездзіць на ровары або карыстацца грамадскім транспартам для выканання нашых паўсядзённых задач.

Гэта стаіць у цэнтры канцэпцыі сучаснага 15-хвіліннага горада. Таксама так будавалі вёскі, мястэчкі і гарады да другой паловы 20-га стагоддзя.

«Стварэнне асяроддзя, дзе ўсе неабходныя рэчы знаходзяцца ў межах 15 хвілін пешшу або язды на ровары, спрыяе пастаяннай фізічнай актыўнасці. Гэта зніжае рызыкі, звязаныя з маларухомым ладам жыцця, і паляпшае якасць паветра», – сказаў прафесар Карлас Марэна з Université Paris 1 Panthéon-Sorbonne, які не ўдзельнічаў у новым аглядзе.

Па словах Марэна, палепшылася не толькі здароўе. Праектаванне асяроддзя з нізкім трафікам таксама павышае якасць жыцця і дабрабыт.

«Яны адстойваюць зялёныя насаджэнні і агульныя камунальныя тэрыторыі, падтрымліваючы псіхічнае здароўе жыхароў і ўмацоўваючы камунальныя сувязі».

Нягледзячы на доказы іх карысці, гэтыя праекты могуць патрапіць у палітычныя спрэчкі. Ньювенхуйсен сказаў: «Часта праблема заключаецца ў адсутнасці агульнага бачання лепшага горада, у адсутнасці яснай мэты – накшталт паляпшэння здароўя органаў дыхання – і пошуку шляхоў, каб яе дасягнуць. Занадта часта грамадзяне думаюць, што гарадскі савет уводзіць абмежаванні і выдаткі, каб дакучаць ім. Нам патрэбна больш сумеснай творчасці і ўзаемадзеяння для стварэння і рэалізацыі бачання ўстойлівага, зручнага для жыцця і здаровага горада».

 

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость