21.02.2022 / 10:02

Да жанчыны прыйшлі з нагоды дачкі, але паколькі Паліна даўно з'ехала з краіны, КДБ Беларусі затрымала Алену Бурко.

Сілавікі прыйшлі да сваякоў Паліны Бурко раніцай 18 лютага. У кватэры на той момант былі састарэлая бабуля актывісткі і яе маці – Алена.

Людзі ў чорным і са зброяй напужалі  жанчын, паставіўшы абедзьвух тварам да сценкі, пасля чатыры з паловай гадзіны праводзілі вобшук у кватэры. І, нарэшце, забралі з сабою маці нібыта на допыт у КДБ Паліны, распавяла журналістам дзяўчына.

З допыту Алена Бурко дамоў так і не павярнулася. Працяглы час сваякам не было вядома, дзе яна знаходзіцца. Знайшлася жанчына на Акрэсціна. 

Ні падставу для затрымання, ні падставу для ператрусу Паліна Бурко ня ведае. Адно што сваякам сказалі, што актывістка праходзіць сведкай па нейкіх крымінальных справах.

 

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость