
Акцыя, накіраваная на лесааднаўленне пасля разгулу леташняй ліпеньскай стыхіі, пройдзе ў Беларусі з 21 сакавіка па 12 красавіка. Раней замест яе быў "Тыдзень лесу", падчас якога таксама садзілі дрэвы па ўсё краіне.
Гэтым разам лесапасадкі таксам будуць арганізаваны па ўсёй краіне, але Міністэрства лясной гаспадаркі заклікае валанцёраў аказаць сваю дапамогу па магчымасці Гомельскай або Магілёўскай абласцям, якія найбольш пацярпелі ад разгулу стыхіі.
Ініцыятыва працягнецца акцыяй па дабраўпарадкаванні беларускіх лясоў "Лес! Дабро! Парадак!", якая стартуе з 12 красавіка і скончыцца 1 мая.