У новым выпуску пад назвай "Пагаскія богі і сукцэсія. Як жывуць і каму належуцьбеларускія лясы?" аўтары спалучаюць этнаграфічныя матэрыялы з біялагічнымі фактамі.
У эпізодзе аналізуецца феномен блукання ў лесе: побач з народнымі сюжэтамі пра падступы нячыстай сілы прыводзяцца вынікі эксперыментаў нямецкага даследчыка Яна Сумана 2009 года і навуковае тлумачэнне эфекту тунэльнага зроку, які ўзнікае пры стрэсе і паніцы.
Асобная ўвага надаецца прыродным працэсам, у тым ліку сукцэсіі – паслядоўнай змене калектываў раслін, калі кінутыя палі ці паселішчы паступова паглынаюцца лесам.
– Сучасная навука пацвярджае, што лес – гэта значна больш, чым проста набор дрэў, – падкрэсліваюць аўтары праекта. Даўнейшы культ свяшчэнных гаёў супадае з сучасным паняццем ключавых аб'ектаў экасістэмы, а падземнае ўзаемадзеянне дрэў праз грыбныя сеткі мікарызы і хімічныя сігналы фітанцыдаў пацвярджае ўяўленне пра лес як пра адзіны суперарганізм.
Выпуск адсочвае змену чалавечага стаўлення да лясной прасторы на працягу стагоддзяў. Калі раней беларус заходзіў у пушчу паводле сакральных правіл і звычавага права, то ў XX стагоддзі лес быў падпарадкаваны дзяржаўным лясгасам, а сёння экалагічная думка прыходзіць да разумення, што лес належыць сам сабе і жыве па ўласных законах.