22.11.2023 / 09:11

У Польшчы ўладальнікі хатніх жывёл, а менавіта сабак і катоў, могуць падаць заяўку на фінансаванне асноўных ветэрынарных працэдур для сваіх гадаванцаў, паведамляе Polskie Radio cа спасылкай на Gazeta Wyborcza.

 

 

Иллюстративное изображение
Иллюстративное изображение

Для гэтага трэба пацвердзіць наяўнасць ката або сабакі, сабраць неабходныя дакументы і падаць заяву,

«500+ на сабаку і ката» – гэта праграма датацый да ветэрынарных працэдур для сабак і катоў, якую рэалізуюць мясцовыя ўлады ва ўсёй Польшчы. Асноўная мэта праграмы – барацьба з бяздомнасцю жывёл і паляпшэнне ўмоў іх утрымання. Дапамога аднаразовая і можа быць аказаная не больш чым на двух сабак або катоў.

Даплата распаўсюджваецца на такія ветэрынарныя паслугі, як стэрылізацыя або кастрацыя, а таксама чыпіраванне гадаванца. Кошт такіх працэдур у Польшчы вагаецца ад 100 да 500 злотых. У сувязі з гэтым сума дафінансавання па праграме «500+ на сабаку і ката» складае максімальна 500 злотых.

У Варшаве і Кракаве праграма «500+ на сабаку і ката» дзейнічае да 31 снежня 2023 года, ва Уроцлаве – да 30 лістапада 2023 года або да вычэрпвання сродкаў.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость