Амаль нечакана для арганізатараў конкурс выклікаў вялікую зацікаўленасць – свае заяўкі для адбору даслалі 74 асобы, з якіх 24 прэтэндэнты былі адабраныя для удзелу ў курсе. Знаёмства паказала, што большасць з іх ужо мае дачыненне да экалагічнага ладу жыцця, распаўсюду экалагічных ведаў і нават экалагічнай сертыфікацыі – сярод удзельнікаў аказаліся выкладчыкі ВНУ, прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў і супрацоўнікі грамадскіх арганізацый, экалагічныя актывісты з усіх рэгіёнаў рэспублікі.
Арганізатары падкрэслілі важнасць дзяржаўнай экалагічнай сертыфікацыі прамысловых прадпрыемстваў – гэта дае падатковыя прэферэнцыі уладальнікам сертыфікатаў; і не меншую важнасць грамадзкай сертыфікацыі, у праватнасці, адукацыйных і царкоўных установаў. І хаця такая сертыфікацыя не з’яўляецца фармальна абавязковай, яна мае вялікае значэнне, і становіцца ўсё больш папулярнай, бо дапамагае ствараць пазітыўны імідж установы, і галоўнае, дапамагае рэальна змяняць паўсядзенны лад жыцця людзей праз асэнсаваныя змены звычак у бок экалагічнага ладу жыцця.
Удзельнікі семінару абмеркавалі таксама умовы адукацыйнага працэсу і сертыфікацыі, даведаліся, што большая частка заняткаў будзе праводзіцца ў інавацыйных дыстанцыйных формах навучання, і пра тое, што ўжо ў бліжэйшы час яны змогуць атрымаць свой першы практычны досвед у якасці кансультантаў пад час выязных заняткаў.
Мерапрыемства адбылося у межах праекта па экалагічнаму менеджмэнту, які РСЭГА "Жывое партнёрства" рэалізуе пры садзеянні Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі.