Якое харчаванне – экалагічнае?
Гэта такія прадукты, якія не ўтрымліваюць шкодных для чалавека дадаткаў і генетычных мадыфікацый. Шкодныя дадаткі можна падзяліць на два тыпы. Першы – рэчывы, якія ўжываюцца ў харчовай прамысловасці. Гэта славутыя “Е”. І пра іх утрыманне па беларускіх законах вырабнік павінен паведамляць на упакоўцы тавару. Праўда незаўсёды яны прапісаныя менавіта пад “маркерамі” Е з адпаведным нумарам. Дапускаецца і напісанне назвы рэчыва. Напрыклад можна быть напісана Е330, а можа проста лімонная кіслата, што адно і тое ж.
Адразу трэба заўважыць, што далёка не ўсе “Е” шкодныя для здароўя. Ёсць забаронены спіс дадаткаў, шкода ад якіх даказана навуковымі даследваннямі. Ёсць дадаткі, якія ўсімі даследваннямі прызнаныя бязшкоднымі. Але ёсць і такія, адносна якіх не існуе агульнага меркавання. У некаторых краінах яны забароненыя, у іншых – не. Бо шэраг даследванняў не выявіў іх шкоднага уздзеяння на арганізм. Але шэраг іншых даследванняў кажа пра вельмі вялікія пагрозы – ад алергій і захворванняў скуры, страўніка, пячонкі і нырак да анкалагічных хвароб. Менавіта з гэтым і звязаная галоўная праблема з ежай, якую беларусам прапануюць у крамах. Складана знайсці прадукты, якія б не ўтрымлівалі дадаткаў наогул. І даволі складана знайсці такія, дзе б не было ніводнага шкоднага прадукту харчовай прамысловасці.
“Брудная ежа”
Другі тып шкодных дадаткаў – рэчывы, якіх у прынцыпе ў прадуктах быць непавінна, альбо якія могуць утрымлівацца ў вельмі нязначнай колькасці. Гэта прадукты распаду мінеральных ўгнаенняў, пестыцыды, гербіцыды і іншыя сродкі, якімі апрацоўваюць садавіну і гародніну супраць хвароб і шкоднікаў. З мясам і малаком звязаная іншая праблема – лекі, якія атрымліваюць жывёлы на фермах, і якія назапашваюцца ў іх мясе і малацэ. Па-першае, гэта антыбіётыкі, з дапамогай якіх не толькі лечаць жывёлу, але і праводзяць прафілактыку. Пра такую практыку кажуць шмат, ды і сама сістэма утрымання жывёлаў ў нашых калгасах далёкая ад стэрыльнасці, што падвышае рызыку разпаўсюду розных бактэрый. З мэтай не дапускаць эпідэмій такая прафілактычная антыбіотыкатэрапія і праводзіцца. Канешне, гэтая практыка афіцыйна адмаўляецца, і даказаць яе можна толькі складаным аналізам мяса. Ды ці знікае пасля афіцыйных адмоваў страх у спажыўца?
Дадайце сюды і розныя гарманальныя кармы. То бок, гарманальныя прэпараты, якія прыводзяць да хуткага росту птушак. І не толькі хуткага, але і вельмі буйнога. Навуковых дадзеных па гэтаму пытанню ў Беларусі ў адкрытым доступе знайсці не атрымлімваецца, але некаторыя дактары ў прыватных размовах раяць не ўжываць мяса такіх птушак.
Акрамя гэтага не трэба забывацца на вельмі важныя пагрозы экалогіі нашай краіны, і ў прыватнасці Гомельшчыны. Гэта прамысловае і радыяцыйнае забруджванне. Розныя цяжкія металы, якія выкідваюцца ў паветра і ваду аўтамабілямі і заводамі, у выніку трапляюць у сельскагаспадарчую прадукцыю. Тое ж самае можна сказаць і пра радыяцыйнае забруджванне. Бо па-першае, шэраг тэрыторый, якія лічыліся забруджанымі былі аб’яўлены “чыстымі”, і адданыя пад сельскагаспадарчае выкарыстанне. Па-другое, нават тыя тэрыторыі Гомельшчыны, насельніцтва якіх не было выселенае, усё адно даволі моцна забруджаныя. І канешне той жа цэзій і стронцый даволі лёгка трапляюць у арганізм чалавека і жывёлы праз ежу.
Мадыфікацыя ежы
Модны зараз “жах” – ГМА, то бок генетычна мадыфікаваныя арганізмы. Хто не чуў пра тое, якія яны шкодныя, і як яны хутка заб’юць усё жывое навокал? Насамрэч, канешне, не такі страшны чорт, як яго малююць. З “харчовай хіміяй” сітуацыя больш простая. Ёсць шэраг рэчываў, якія ў ёй ужываюцца паўсюль, і якія даназначна шкодныя для чалавечага арганізму. З ГМА ўсё больш складана. Крытыкі гэтых прадуктаў кажуць пра рызыку алергій, мутацый, утварэння пухлін і устойлівасці да антыбіётыкаў. Але ў адносінах да вялікай колькасці ГМА няма доказаў таго, што яны могуць мець такое негатыўнае уздзеянне на арганізм. Большасць страхаў фарміруецца вакол адсутнасці глабальных даследванняў. А адсутнічаюць яны таму, што сапраўдныя навуковыя высновы можна будзе зрабіць толькі пасля некалькіх десяцігоддзяў ужывання такіх прадуктаў. І ўвесь гэты час мы будзем на сваю рызыку вырашаць – трэба ці не ўжываць большасць ГМА? Але ж ці можна назваць такі выбар навуковым?