23.07.2026 / 17:07

Праект з інтэрактыўнай картай гісторыка-культурнай спадчыны Магілёва, які змяшчае інфармацыю пра 180 архітэктурных і гістарычных аб'ектаў горада, перазапусцілі пасля паўзы на новым дамене.

 

Анлайн-база помнікаў была створаная яшчэ ў 2019 годзе, аднак папярэдні дамен праекта kropki.by і яго хостынг былі страчаныя, – паведамляе Telegram-канал "Спадчына".

Цяпер каталог цалкам даступны на новай пляцоўцы mahiliou.space. Найбольш знакавыя культавыя і грамадскія будынкі пазначаны ўнікальнымі іконкамі, а пры націску на кропку карыстальнік атрымлівае кароткую гістарычную даведку і галерэю фотаздымкаў.

На карце контурамі нанесены межы гістарычнага цэнтра Магілёва і яго прадмесцяў. Сістэма дазваляе шукаць аб'екты па назве альбо адрасе, а таксама фільтраваць іх па канфесійнай прыналежнасці і сучасным стане – ад захаваных і адноўленых да страчаных ці тых, што выклікаюць трывогу.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость