23.08.2017 / 14:08

У заказніку "Ельня" збудавалі драўляную двухпавярховую вежу-альтанку, чарцяжы для якой падрыхтавалі ў Польскім таварыстве аховы птушак.

Як піша Мікалай Чэркас на сайце birdwatch.by, у рэспубліканскім заказніку таксама адкрылі экалагічную сцежку “Прырода роднага краю”. З грашыма дапамаглі ПРААН і і кампанія Кока-Кола дзеля ўстойлівага кіравання воднымі рэсурсамі для зберажэння балота Ельня.

Сцяжынка з’яўляеца дадаткам да экалагічнага навучальнага класа Германавічскай сярэдняй школы Шаркаўшчынскага райёну, які быў адкрыты летась. Маршрут пачынаецца на беразе возера Валозева, якое знаходзіца на ўскрайку вёскі Буды. Тут пабудаваны навес для праведзення заняткаў, а таксама пляцоўка з інтэрактыўнымі стэндамі, на якіх можна даведаца аб жывёлах і раслінах балота Ельня. Тут жа можна “здаць экзамен” пра асаблівасці іх жыцця.

Далей сцяжынка праходзіць па беразе возера. На гэтым адрэзку можна пазнаёміцца не толькі з раслінамі, але і з традыцыйным мясцовым промыслам – пчалярствам. Прайшоўшы па ўскрайку вёсачкі, мы трапляем у сасновы лес, які змяняецца змешаным, а потым - на поплаў. Заканчваецца сцежка на ускрайку балота Ельня. Тут для правядзення назіранняў за птушкамі пабудаваная двухпавярховая вежа і зроблены 100-мятровы насціл для уваходу ў балота.

З вежы-альтанкі адкрываеца прыгожы від на балота. З гэтага месца добра назіраць за птушкамі. Для тых, хто не вельмі добра ведае іх “у твар”, непасрэдна над галавой ёсць “шпаргалка” у выглядзе стэндаў з малюнкамі мясцовых водна-балотных відаў.

Дарэчы, створаны ў мінулым годзе ў Германавічскай школе экалагічны клас, дзе Фёдарава пачынае заняткі, наведала ўжо больш за тры тысячы чалавек з усёй Беларусі. І цікаваць з кожным месяцам павялічваецца. 

Хочацца спадзявацца, што створаную ў рамках праекту інфраструктуру змогуць з карысцю для птушак і людзей выкарыстаць не толькі "простыя" экатурысты, але і назіральнікі за птушкамі з нашай краіны і з-за яе межаў.

 

Дарэчы

Заказнік "Ельня" праводзіць унікальныя экскурсіі па балотах Мёрскага раёна. Пачатак маршруту - у вёсцы Сухавержжа, а канчатковая кропка - на возеры Курганістым. Маршрут зойме 40-50 хвілін. Затым турыстам трэба пераадолець 800-метровы шлях па дрыгве на балотаступах (вонкава яны нагадваюць снегаходы). Узнагарода за высілкі - найпрыгажэйшы прыродны ландшафт з 100 азёр і астраўкоў ў канцы экасцяжыны.

Кошт тура залежыць ад колькасці чалавек. Калі ў групе іх да 4, квіток для дарослых будзе каштаваць 12 рублёў, дзіцячы - 7. Для вялікай кампаніі ў 10-15 чалавек кошт адпачынку стане адчувальна менш: для дарослых - 8 рублёў, для дзяцей -3.

 

Рэгіструйцеся на ХІV адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі!

Спаборніцтва пройде 2 верасня.

Каб зарэгістраваць сваю каманду, дашліце заяўку з наступнымі звесткамі ў Сакратарыят АПБ да 18.00 пятніцы, 1 верасня на info@ptushki.org з копіяй на Harrier@tut.by:

  • Назва каманды
  • Склад каманды (4 чалавека, колькасць – не больш за двух -і дакладны ўзрост удзельнікаў, маладзейшых за 18 год – калі яны ёсць)
  • Месца старта
  • Нумар мабільнага тэлефону для сувязі з камандай

Падрабязнасці па спасылцы

Автор:
Фотограф:
Мікалай Чэркас, Віктар Малышчыц, В.Кавалёнак
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость