Аднак радасная навіна была азмрочана: як паведаміла віцяблянка Паліна Дубавая, якая і звярнула ўвагу на птушку, дрозд, на жаль, разбіўся аб шкляны будынак, піша ТГ-канал "Дзікая прырода побач".
Знаходка пацвердзіла даўнюю гіпотэзу арнітолагаў: белаваллёвыя (белазобыя) дразды, якія гняздуюцца ў гарах Скандынавіі, штогод мігруюць на поўдзень праз тэрыторыю Беларусі.
Знешне гэты від падобны да звычайнага чорнага дразда. Адрозніць іх складана: ярка-чорны самец мае прыкметную белую пляму на грудзях, але маладыя птушкі і самкі амаль не адрозніваюцца ад сваіх чорных суродзічаў.
Трагічны лёс рэдкага дрозда ў Віцебску зноў прыцягвае ўвагу да праблемы шклянога будаўніцтва. Штогод у Беларусі падчас міграцыі аб шыбы забіваюцца сотні тысяч птушак. Сярод ахвяр – як звычайныя, так і рэдкія, новыя для краіны віды.
Пры гэтым, як адзначаюць спецыялісты, ні дзяржава, ні архітэктары не робяць нічога для абароны птушак:
«Каля некаторых будынкаў дворнікі амаль штодзень змятаюць мёртвых птушак з асфальту ў сметнік», — гаворыцца ў паведамленні.
Тыднем раней падобны выпадак адбыўся ў Бельгіі, дзе аб шыбу разбілася каральковая пячураўка — вельмі рэдкая ў Еўропе птушка.