23.10.2025 / 13:10

Той не разгубіўся і адразу прымерыў яго. Але пры нагодзе гатовы павярнуць уладальніку.

Цюлень Пуйка. Фота - Рыжскі заапарк
Цюлень Пуйка. Фота - Рыжскі заапарк

"Сёння наведвальнік кінуў у басейн з цюленямі вельмі прыгожыя навушнікі, - паведамляе афіцыйныя старонка Рыжскага заапарку. -Паколькі Пуйка не толькі ўмелы баскетбаліст і майстэрскі мастак, але і выдатна выконвае каманды парку, выцягнуць навушнікі з вады было лёгка".

А там і да прымеркі быў адзін крок. Цюлёніку навушнікі спадабаліся, але ён усё ж такі гатовы іх павярнуць уладальніку.

"Калі ўладальнік іх шукае — навушнікі дастаўлены касіру на паркоўцы для наведвальнікаў", - піша заапарк.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость