24.06.2022 / 11:06

Падчас навучання слухачы даведаюцца як умацоўваць мясцовыя супольнасці, палепшыць экалогію ў горадзе, працаваць у сацыяльных сетках і весці камунікацыю ў новай рэчаіснасці, захаваць псіхалагічную ўстойлівасць. Дэдлайн - 5 ліпеня.

Belarus Urban Fellowship - курс анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі ды эксперткамі. У межах курса вы атрымаеце тэарэтычныя і практычныя веды, як зрабіць нашыя гарады лепш, ды пракачаеце soft skills. 

Праграма складаецца з 10 анлайн-лекцый і трэнінгаў з 9 па 30 ліпеня па суботах (першая палова дня) і серадах (вечар) па 1-2 гадзіны. Яна разлічана на маладых лідарак і лідэраў да 35 гадоў, якія хочуць палепшыць жыццё ў сваіх гарадах.

Для ўдзелу запоўніце анкету тут

 

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость