
Птушкі палююць на насякомых удзень, а кажаны - уначы, адзначае "Дзікая прырода побач".
Зрабіць домік для кажаноў можна сваімі рукамі. Ён павінен быць без шчылін, каб не было скразнякоў і ўнутр не трапляла вада. Памер увахода – 15-20 мм. Усе астатнія памеры прыблізныя.
Адмыслоўцы раюць на ўсіх унутраных сценках зрабіць пілой ці стамескай гарызантальныя пазы, каб
кажаны маглі зачапіцца лапкамі, бо яны адпачываюць, вісячы галавой уніз.
І, канешне, кажуць, што дамкі для кажаноў ні ў якім разе ня варта апрацоўвць хімічнымі сродкамі.
Як падвесіць дамок?
- Для ўмацавання вазьмі вязальны дрот або металічны трос.
- Размясці домік на ствале дрэва (пажадана хвойнага) або будынка на
- вышыні ад 3 да 6 метраў, лепш вышэй.
- Лепш размяшчаць на адным дрэве некалькі домікаў наўкол ствала.
- Домік трэба вешаць так, каб на яго не падала штучнае святло ўначы.
- Вельмі добра, калі побач ёсць вадаём.