25.06.2024 / 19:06

Грамадская арганізацыя “Дзікая прырода побач” звярнулася да жыхароў краіны з просьбай прыняць удзел у пераліку сымбаляў Беларусі.

Иллюстративное изображение
Иллюстративное изображение

Раней Зялёны партал паведамляў, што ў гэтым годзе ў краіне пройдзе нацыянальны перапіс белых буслоў, які каардынуе НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.

Такія ўлікі праводзяцца раз у дзесяць гадоў. А 2024 год яшчэ і супаў з годам глабальных улікаў белага бусла ва ўсіх краінах, дзе ён гняздуецца.

Дзікая прырода побач нагадвае, што падчас мінулага перапісу гэтых птушак, які праводзіўся ў Беларусі ў 2014 годзе, навукоўцы налічылі ў нас 22,5 тысячы белых буслоў, гэта каля 8% яго сусветнай папуляцыі.

“Рэгулярныя падлікі гняздуючых птушак дапамагаюць адсочваць змены ў іх папуляцыях на лакальным і глабальным узроўнях”, - кажа Дзікая прырода побач.

Улік буслоў лепш за ўсё праводзіць у чэрвені-ліпені, калі можна ацаніць, наколькі паспяхова загнездавалася пара буслоў, а таксама па магчымасці падлічыць колькасць буслянят.

Што трэба рабіць?

  1. Спампаваць адмысловую анкету. У ёй табліца для запаўнення, а таксама падрабязная інструкцыя, як праводзіць улікі і запаўняць табліцу.
  2. Даслаць запоўненую анкету арганізатарам любым зручным спосабам:
  • поштай па адрасе: “Улікі буслоў”, ДНВА “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах”, вул. Акадэмічная, 27, 220072, г. Мінск
  • на e-mail: busel2024belarus@gmail.com (па гэтаму ж адрасу можна атрымаць і кансультацыю).
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость