Праца была знішчана ўжо каля года таму, але інфармацыя выйшла ў публічнае поле толькі зараз.
Як адзначаюць даследчыкі, пано нагадвае працы ўкраінскага савецкага мастака Івана Літоўчанкі, які афармляў горад Прыпяць.
Мазаіка не мела статусу культурнай і гістарычнай каштоўнасці, мела патрэбу ў кансервацыі і рэстаўрацыі, таму прыбраць яе аказалася лёгка, і дэмантаж пано не выклікаў абурэння ў жыхароў горада.
Гэты факт, што жыхары Светлагорска паставіліся да знікнення рэдкага твора савецкай манументальнай спадчыны з абыякавасцю, выклікае трывогу ў абаронцаў гэтага напрамку мастацтва.