А знішчэнні ўсіх векавых дрэваў ля царквы ў вёсцы Мураванка Гродзенскай вобласці паведаміў беларускі фатограф Сяргей Плыткевіч.
У сваім акаунце ў Фэйсбук ён апублікаваў фота да і пасля вырубкі дрэваў.
У гэтым годзе храм плануе адзначыць сваё 500-годдзе. У каментарах да паста Плыткевіча пішуць, што частку дрэваў пашкодзіў ураган, таму вырашылі вырубіць усе.
Новыя дрэвы ля Мураванкі могуць і не з'явіцца. У планах - кветнік.
Недаўна Зялёны партал паведамляў аб знішчэнні трохсотгадовай ліпы на могілках у Лідскім раёне. Дрэва магло трапіць у спіс помнікаў прыроды, але не паспела.