28.03.2025 / 14:03

Пра гэта заяўляе група навукоўцаў, сярод якіх беларус Алег Дарашкевіч, які з'ехаў ад рэпрэсій.

Стоп-кадр з відэа
Стоп-кадр з відэа

Пра гэта ў эфіры Delfi.lt расказаў сам вучоны. Гаворка ідзе аб хімічным элеменце пад назвай цэрый (але не толькі аб ім).

Цэрый быў знойдзены ў выніку даследавання адкідаў кампаніі па вытворчасці азотна-фосфарных угнаенняў Lifosa у Кедайняй.

Па словам навукоўцы, рэдказямельныя элементы былі знойдзеныя ў апатытах.  І іх колькасць значна большая, чым чакалі навукоўцы.

Але наяўнасць рэдказямельных металаў у адкідах - не навіна. Навіна ў тым, што група навукоўцаў вынайшла танны і экалагічны спосаб перапрацоўкі іх.

Цэрый - адзін з ключавых элементаў, якія выкарыстоўваюцца ў магнітах пры будаўніцтве 'хуткаснай чыгункі. 

 

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость