Вагенер нагадаў, што ў лістападзе “зялёныя” разам з партнёрамі па ўрадавай кааліцыі СДПГ і СвДП (сацыял-дэмакратычная і свабодная дэмакратычная партыі) прынялі рэзалюцыю “За дэмакратычную Беларусь у Еўрапейскім саюзе” (дакладная назва “За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям’і”. — “Позірк”.).
“Гэтай рэзалюцыяй нямецкі бундэстаг выказаў непахісную салідарнасць з беларускім дэмакратычным рухам і выступіў за захаванне мер яго падтрымкі”, — сказаў парламентарый.
Размова ідзе, у прыватнасці, ідзе аб прыёме людзей з Беларусі, якія пераследуюцца па палітычных матывах, і падтрымцы дзеячаў культуры і СМІ, крытычна настроеных да рэжыму.
“Медычнае і псіхатэрапеўтычнае суправаджэнне былых палітвязняў таксама павінна быць працягнута”, — падкрэсліў Вагенер.