28.12.2022 / 10:12

Гэта здарылася ў аўторак. 27 снежня.

Пост Уладзіміра Зуева
Пост Уладзіміра Зуева

"Пад уплывам абставін, якія мы не маглі пераадолець, "нерушаўцы" прынялі рашэнне аб ліквідацыі арганізацыі, - напісаў на сваёй старонцы ў Facebook заснавальнік і кіраўнік арганізацыі Уладзімір Зуеў. - І сёння, здаўшы дакументы ў дзяржархіў, мы атрымалі адпаведную даведку. У ГУЮ БАВК перададзены адпаведныя дакументы".

Нягледзячы на афіцыйную ліквідацыю былы кіраўнік арганізацыі ўпэўнены, што людзі і справа "Неруша" будуць жыць, бо 25-гадовую гісторыю добрых справаў не так проста знішчыць.

Нагадаем, што пасля прэзідэнтскіх выбараў 2020 года ў Беларусі былі ліквідаваныя амаль усе экалагічныя арганізацыі і фонды, якія дбалі пра навакольнае асяроддзе, абарону экалагічных правоў беларусаў і ўстойлівае развіццё краіны.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость