29.04.2024 / 14:04

Ад аварыі на ЧАЭС да размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі – такія тэмы гучалі сёлета падчас «Чарнобыльскага шляху» ў Варшаве.

Фота: Алена Вахрамеева
Фота: Алена Вахрамеева

Беларусы цяпер унутры краіны не могуць адкрыта аддаць даніну павагі загінуўшым у выніку Чарнобыльскай катастрофы і патрабаваць статусу сваёй краіны як без’ядзернай, але голасна робяць гэта дыяспары за мяжой. 

Фота: Алена Вахрамеева
Фота: Алена Вахрамеева

Сотні чалавек у 38-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС прайшлі вуліцамі польскай сталіцы. Сёлета «Чарнобыльскі шлях» пачаўся ад помніка Мікалаю Каперніку. Тут, на традыцыйным месцы беларускіх акцый, выступілі палітыкі і грамадскія дзеячы, праваабаронцы і дзеячы культуры. Сярод удзельнікаў мітынгу – не толькі беларусы, але і ўкраінцы, і палякі. Прысутныя правялі паралелі паміж савецкімі ўладамі і сённяшнім лукашэнскаўскім  рэжымам. Іх аб’ядноўвае хлусня і грэбаванне жыццямі людзей. 

Фота: Алена Вахрамеева
Фота: Алена Вахрамеева

Як заўважыла ў прамове прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык, Чарнобыль – гэта адзін са шнараў на сэрцы Беларусі.  «На сёння такіх шнараў тысячы. Гэта тыя людзі, якія знаходзяцца за кратамі. Гэта тыя людзі, якія аддалі жыццё за нашую свабоду. Гэта больш за мільён чалавек, якія пацярпелі ад наступстваў радыяцыйнага забруджвання. Але мы памятаем, мы не даруем усе гэтыя злачынствы, што адбываліся і адбываюцца ў нашай краіне», падкрэсліла Аліна Коўшык. 

Пасля мітынгу людзі рушылі ад помніка Мікалаю Каперніку праз гістарычны цэнтр Варшавы і завяршылі шэсце каля помніка Марыі Складоўскай-Кюры.

Фота: Алена Вахрамеева
Фота: Алена Вахрамеева

«Чарнобыльскі шлях» у польскай сталіцы арганізавалі Варшаўская суполка Таварыства беларускай мовы пры падтрымцы ініцыятывы «Беларусы Варшавы» і іншых грамадскіх арганізацый дыяспары. Адна з іх – рух салідарнасці «Разам». Яго кіраўнік Вячаслаў Сіўчык на працягу многіх гадоў быў суарганізатарам «Чарнобыльскага шляху» у Беларусі. Пасля аварыі на ЧАЭС Вячаслаў уваходзіў у склад гідралагічнай экспедыцыі, якая праводзіла маніторынг падземных і павярхоўных вод, і ён напраўду ведае маштаб наступстваў катастрофы для Беларусі.

Фота: Алена Вахрамеева
Фота: Алена Вахрамеева

«Пры той незаконнай уладзе, якая пасля 2020 года стала ўжо лукашэнкаўска-пуцінскай бандай, немагчыма павярнуцца ні да мінімізацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, нічога не можам мы зрабіць з Астравецкай АЭС, якая пагражае не толькі Беларусі, але і краінам Еўразвязу, найперш Літве», – звяртае ўвагу Вячаслаў Сіўчык. 

Фота: Алена Вахрамеева
Фота: Алена Вахрамеева

Сёлета, як і летась, «Чарнобыльскі шлях» прайшоў пад лозунгам «Не – ядзернай зброі ў Беларусі». Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну Расія размясціла ядзерную зброю на тэрыторыі нашай краіны. І гэта, паводле  Вячаслава Сіўчыка, самае жахлівае, што зрабілі з постчарнобыльскай Беларуссю. «Гэта здзек над усёй нацыяй. Лукашэнка не толькі хоча ўцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны, але яшчэ падвяргае краіну небяспецы ядзернага адказу», – падкрэслівае суразмоўца.

Фота: Алена Вахрамеева
Фота: Алена Вахрамеева

Напрыканцы арганізатары агучылі тэкст рэзалюцыі з нагоды 38 гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якую падрыхтавала экалагічная арганізацыя «Экадом» пры падтрымцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, Офіса Святланы Ціханоўскай, Народнага Антыкрызіснага Упраўлення. Прысутныя яе падтрымалі. 

Фота: Алена Вахрамеева
Фота: Алена Вахрамеева

 

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость