Пры ўваходзе ў крамку адразу ўражвае вялікая колькасць разнастайных рэчаў: ад кніжак і кружэлак да рэчаў, вырабленых рукамі рамеснікаў. Тут ёсць усё: бытавая тэхніка, музычныя інструменты, фотакамеры, кніжкі, кампутарныя прыналежнасці, розныя скураныя рамесніцкія вырабы і нават біжутэрыя з гадзіннікамі.
Гаспадар крамкі распавядае:
- Кліентаў яшчэ малавата, бо крама вельмі спецыфічная, ды і асаблівай рэкламы яшчэ нідзе не было. Але людзі заходзяць, знаходзяць нейкія для іх цікавыя рэчы і купляюць.
Дарэчы, падчас размовы ў крамку зайшло 4 наведвальніка, а два з іх нават набылі некаторыя рэчы. Адзін пакупнік набыў жалезныя шарыкі, якія шукаў напрацягу двух гадоў і чыста выпадкова зайшоўшы ў "Волшебную лавку", нарэшце знайшоў сваю "маленькую мару".
Пётр распавядае пра асноўныя ідэі стварэння крамкі:
- Я хачу, каб непатрэбныя рэчы знаходзілі сваё другое жыццё. Прынцып працы крамы такі – людзі прыносяць непатрэбныя ім рэчы, мы разам абгаворваем кошт рэчы і суму, якая застанецца за рэалізацыю, кліент у любы дзень можа прыйсці і забраць нерэалізаваную рэч. Працэс складання дамовы прымітыўна просты. Да мяне з прапановамі рэалізацыі рэчаў можа звярнуцца любы чалавек, я рады ўсім.
Фримаркет в Гродно собрал несколько сотен участников и вызвал настоящий ажиотаж среди гродненцев
Дарэчы, важна адзначыць, што "Волшебная лавка" не бярэ з уладальнікаў рэчаў камісію за захоўванне тавару, як гэта прынята ў іншых камісійных крамах.
Пётр працягвае:
- Часта свае вырабы сюды прыносяць розныя рамеснікі, таксама часта завітваюць калекцыянеры, часта знаходзяць цікавыя для іх рэчы. Але найпрасцей працаваць, калі кліент складае замову і ўказвае там менавіта, што яму патрэбна. Калі я знаходжу патрэбную рэч, то проста тэлефаную кліенту і кажу, што замова выканана.