Нагадваем. Віктар Фенчук быў прызнаны вінаватым і асуджаны на 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму за нібыта арганізацыю і падрыхтоўку пратэстаў у 2020 годзе.
Ён быў затрыманы 1 верасня 2021 года. І ад таго часу знаходзіўся ў няволе.
Рэжым унёс Фенчука ў спіс «экстрэмістаў». Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.