Акрамя сур’ёзнай працы па распрацоўцы канцэпцыі, праграмы лагера і фэста, падбору трэнераў і экспертаў, арганізатары надалі максімум увагі харчаванню удзельнікаў, закупкам матэрыялаў для воркшопаў і трэнінгаў, транспартнай лагістыцы, санітарным умовам лагера і фэста, а таксама абыходжанню з адкідамі. І гатовыя даць парады тым, хто толькі плануе арганізоўваць безбар’ерныя і экапрыязныя фэсты і сустрэчы.
Як арганізаваць харчаванне ўдзельнікаў?
Харчаванне ўдзельнікаў лагера і фэста забяспечвала мясцовае Райпо.
Арганізатары прытрымліваліся наступных умоваў:
- пітная вада павінна быць у шматразовых бутылях(19л.) з механічнымі помпамі;
- усе стравы павінны быць без маргарына і пальмавага масла, а вегетарыянскія і без тлушчу жывёл;
- прадукты павінны быць выгадаваны ці выраблены ў Валожынскім районе, альбо ў суседніх раёнах;
- свежая садавіна і гародніна павінна быць сезоннай;
- печыва і хлеб павінны быць сваёй вытворчасці альбо мясцовых прадпрыемстваў;
- запакаваныя прадукты павінны ўтрымліваць мінімальную колькасць абгорткі, асабліва кампазітнай (пажаданы картонныя скрынкі, шкляныя слоікі і іншая тара з натуральных матэрыялаў);
- каля 30% страваў павінны быць вегетарыянскія. Па колькасці жадаючых. (Найлепшы варыянтам было б запрашэнне прадстаўнікоў вегетарыянскай кухні, напрыклад “Сланечнік”) ;
- рэшткі ежы павінны збірацца ў спецыяльны кантэйнер для далейшай утылізацыі ці кампаставання;
- талеркі для харчавання павінны быць шматразовымі, завозіцца разам з ежай , а забруджаныя адвозіцца на стацыянарную мыйку;
- кожны ўдзельнік лагера павінен карыстацца сваімі кубачкамі, лыжкамі і відэльцамі;
- на кавапаўзы гарбата гатуецца з мясцовых траваў, чая(чорнага і зялёнага) і кавы (толькі россыпам, без пакецікаў у максімальна-магчымых пакунках) у тэрмасы;
- ланч пакет(у дарогу кожнаму ўдзельніку) збіраецца ў торбачку з паперы і, таксама, складаецца з мясцовых прадуктаў(садавіна, печыва, шакалад горкі ў паперцы).
Кожны ўдзельнік лагера забяспечваўся брэндаванымі шматразовай металічнай бутэлечкай для вадкасці (каб пазбегнуць выкарыстоўвання пэт-бутэлек, альбо іншай аднаразовай тары) і шматразовай эка-тобрай з тканіны.
На будучыню, можна параіць дадаць да гэтага набора яшчэ і шматразовыя лыжку і відэлец.
Фудкорты рабілі зніжкі для ўсіх гасцей, якія купляюць напоі ў свае кубачкі.
“Наш праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Адным з крытэраў ацэнкі праекта з’яўляецца яго ўстойлівасць, а простымі словамі - бязшкоднасць для навакольнага асяроддзя. Таму для нас было важна паменьшыць выкіды СО2, якія ўтварае транспарт калі перавозіць прадукты, зменшыць колькасці адкідаў (мясцовыя прадукты меньш псуюцца па дарозе ад фермы да спажыўца), часцаваць людзей не апрацаванымі хімічнымі сродкамі прадуктамі і, нарэшце пакінуць грошы ў мясцовых прадпрымальнікаў”, - каментует арганізатар фэста Павел Коўшаль.
Як арганізаваць санітарныя ўмовы?
Санітарныя ўмовы ў лагеры зводзіліся да забяспечання чысціні ўласнага посуда і абладавання часовага душу для ўдзельнікаў лагера.
Мыючы сродак выкарыстоўваўся беларускай маркі з мінімальнай колькасццю ПАР і без водарнікаў ды фарбавальнікаў. З улікам таго, што талеракі мыліся цэнтралізавана, паза лагерам, атрымалася выкарыстаць толькі каля 100 грамаў сродку за 5 дзён лагера.
Туалетнае мыла таксама было выбрана цьвёрдае, з натуральных складальнікаў і захоўвалася побач з умывальнікамі па ўсёй тэрыторыі лагера.
“Цвёрдае мыла не ўтрымлівае вадкасць, а значыцца не трэба перавозіць лішнюю ваду. Адсюль і памяншэнне колькасці выкідаў СО2. Акрамя таго, цвёрдае мыла пакуецца звычайна ў паперу, а вадкае ў пластыкавыя бутэлькі(часта з дазатарам, што можа быць перашкодай перапрацоўкі). Цвёрдым мылам мы карыстаемся ў колькасці неабходнай нам, а вадкае часта выціскаецца больш чым нам трэба(прыкладна ў 7 разоў). У вадкае мыла часта дадаюць шкодныя рэчыва для падаўжэння тэрміна захоўвання, штучныя водарнікі і фарбавальнікі. Таксама могуць быць перавышэнні па колькасці і складу ПАР(паверхнасна актыўных рэчываў). А ў некаторых мыючых сродках можа быць і прыгожанькі мікрапластык”, - кажа Павел Коўшаль.
Рушнікі ўдзельнікі лагера вакарыстоўвалі ўласныя.
Сурвэткі і туалетная папера, мясцовых вытворцаў з макулатуры.
Як арганізаваць транспарт?
Транспартыроўка ўдзельнікаў лагера і фэста забяспечвалася цэнтралізавана. Гэта дапамагло скарачэнню выкарыстоўвання ўласнага транспарту - суадносна скарачэнню выкідаў СО2. Транспарт, у тым ліку, адпавядаў умовам безбар’ернасці.
“Транспарт па канцэпцыі нашага лагера і фэста павінен быў быць даступны. Наколькі нам вядома, такімі аўтобусамі валодае толькі аўтобусны парк №7”, - падказвае Павел Коўшаль.
Як выбраць матэрыялы, канцтавары і абсталяванне?
Матэрыялы для воркшопаў і трэнінгаў падбіраліся па безшкоднасці вырабу і абгорткі, і пажадана, мясцовых вытворцаў.
Для забеспечання максімальнага камфорту ўдзельнікаў лагера і гасцей фэста, мерапрыемства былі забяспечаныя цюкамі з саломай, якія служылі часовай і экалагічнай мэбляй і элементамі дэкору. Пасля яны былі перададзеныя мясцовым фермерам, у тым ліку, з інваліднасцю.
Як арганізаваць сартыроўку адкідаў і прыборку?
Для эфектыўнага абыходжання з адкідамі з мясцовым ЖКГ было дамоўлена аб забяспечанні мерапрыемстваў рознакаляровымі кантэйнерамі для асобнага збору смецця і біятуалетамі.
Налепкі для кантэйнераў можна спампаваць з сайту target99.by/files.php ці папарасіць падзяліцца арганізацыю “Цель 99”.
Падчас мерапрыемстваў можна было скарыстацца кантэйнерам для адпрацаваных элементаў пітання. Іх даў Цэнтру экалагічных рашэнняў”.
Па выніку, ўсё смецця было дасартыравана ў лагеры і перададзена транспартам ЖКГ ў мясцовы пункт прыёму другасных матэрыяльных рэсурсаў, за што можна атрымаць маленькія грошы і вялікае задавальненне ад зробленай працы.
Перад лагерам былі праведзеныя сустрэчы з удзельнікамі аб правільнай сартыроўцы, а падчас фэсту такія парады атрымалі супрацоўнікі фудкорту, як крыніцы максімальнай колькасці адкідаў (папера, шкло, пластык).
З-за абмежаванай колькасці валанцёраў і часу не былі здзейснены частка плану адносна інфармавання гасцей фэста аб асноўных правілах сартыроўкі смецця, што хучэй за ўсё, адбілася на якасці сартыроўкі.
Парада на будучыню: мець валанцёраў на ўваходзе на мерапрыемства, якія інфармуюць гасцей пра правілы фэста (аб абыходжанні са смеццем) і распаўсюджваюць простую ўлётку пра гэта.
Такія ўлёткі таксама можна папрасіць у “Цель 99”, альбо ў “Цэнтра экалагічных рашэнняў”.
Пажадана, таксама каб каля кожнай пляцоўкі з кантэйнерамі знаходзіўся валанцёр, які можа дапамагаць гасцям правільна выкідаць смецце.
Перад мерапрыемствам патрэбна вызначыць якія асноўныя віды смецця будуць на пляцоўцы і адмыслова пазначыць іх дадатковымі надпісамы на кантэйнерах. Напрыклад: сурвэткі – сюды, пластыкавыя кубачкі – сюды).
Вядома, перад лагерам і пасля фэста, адбылося прыбіранне пляцоўкі лагера і наваколля (ад свайго і “старога смецця”).
“Задача Інтэракцыі, па ўзмоўчанню, рабіць мерапрыемства на вышэйшам узроўні, выкарыстоўваючы перадавы падыход(у нашым выпадку інклюзіўны і экалагічны). Гэта робіцца, ў тым ліку, і для таго, каб мясцовыя ўлады вучыліся і выкарыстоўвалі такі досвед у сваіх паўсядзённым жыцці. Канешна тут ёсць і свае асаблівасці і складанасці, пра якія трэба ўвесь час памятаць. Напрыклад, пандус для сцэны, які выкарыстоўваецца 1 раз, а займае цэлы фургон для дастаўкі і 3 гадзіны каманды на ўсталяванне і разборку. Важна сваечасова ўсё планаваць і разглядаць любыя магчымасці. Напрыклад, калі можна пазычыць нейкія рэчы ў сяброўскіх арганізацый(Зялёная шафа, дзякуй!), альбо абсалютна бесплатна атрымаць паслугу(Прывітанне нашым экспертам!), таму што мерапрыемства сацыяльна- ці экалагічна- накіраванае”, - кажа Павел Коўшаль.
Эксперт раіць не забываць кансультавацца з прафесіяналамі, якія дакладна ведаюць спецыфіку мерапрыемства і могуць падказаць элементарныя рэчы, на якія б ты ніколі не звярнуў увагу.
“Важна мець надзейных партнёраў, якія будуць адказваць за ўзятую на сябе частку арганізацыі. Ну а з кропкі гледжання экалагічнасці, нам было прасцей. Гэта ўсё ж мая тэма, і мы адразу планавалі і лагер і фэст з улікам маіх ведаў і досведу. Ну і вядома, без дадатковыя сродкаў на экалагічнасць не абыйсціся. Але гэта варта таго. Чалавецтва досыць напазычала будучыні ў сваіх нашчадкаў. Прыйшоў час аддаваць. І добра, калі гэта вырашыцца толкі грашыма. А нам усім важна задаць новы стандарт экалагічнасці мерапрыемства. Паказаць, што ЭКА-АДКАЗНАСЦЬ гэта сучасная норма. Што кожная паперка, кожны кавалачак ежы, кожная аднаразовая рэч, якую мы прапануем, альбо спажываем – пакідае свой след на Зямлі. І ад адказнасці нашых дзеянняў і звычак залежыць – ці загоіцца гэты след ці разнясецца брудам на ўвесь Свет”.