31.03.2023 / 16:03

Пасля затрымання Насты Лойкі яе сабака вымушана пакінуў краіну. І зараз жыве ў іншых гаспадароў у Чэхіі.

Фота з ТГ-канала «Тётя Ира разрешила»
Фота з ТГ-канала «Тётя Ира разрешила»

"Акрамя ўдараў у спіну й гуку электрашокера мне сказалі, што цябе ім прыйдзецца забіць — Мікалай Талчкоў "не хацеў рызыкаваць сваімі людзьмі". Але потым нібыта амапаўцы прапанавалі іншы варыянт — даць мне 20 секунд, каб загнаць цябе ў душавы пакой", - распавяла Наста ў лісце да сябра.

Эрык — вялікі сабака, чыстакроўны дварняк, трохі падобны да аўчаркі. Раней ён жыў у прытулку. Так цягнулася да тае пары, пакуль за Эрыкам не прыйшла Наста Лойка.

З ёй Эрык застаўся больш чым на пяць гадоў. Але пасля затрымання праваабаронцы яе сябры зладзілі цэлую спецаперацыю і вывезлі сабаку з Беларусі.

З ліста Насты
З ліста Насты

З ліста Насты
З ліста Насты

З ліста Насты
З ліста Насты

З ліста Насты
З ліста Насты

З ліста Насты
З ліста Насты

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость