Меркіса, якога праваабаронцы прызналі палітвязнем, абвінавачвалі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзеле у ім. За кратамі ён з верасня 2022 года, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Апошняе слова Яўгена Меркіса, якое суд заслухаў у панядзелак, прайшло без сведкаў. Невядома, ці прызнаў журналіст сваю віну.
З адваката ўзята падпіска пра невыдаванне сутнасці справы.
Падчас вобшуку і следства ў Меркіса была канфіскаваная фота- і відэаапаратура і іншыя носьбіты інфармацыі.
Нагадаем, што Яўген Меркіс доўгі час супрацоўнічаў з "Зялёным парталам", пісаў пра экалагічныя праблемы рэгіёна, а таксама пра мясцовых зялёных актывістаў.