31.07.2024 / 09:07

Дзеля гэтага будзе часткова знішчаны культурны пласт колішняга Магілёўскага замку.

Праектнае рашэнне музейнага комплексу
Праектнае рашэнне музейнага комплексу

А таксама палова найстарэйшага парку горада. Усё гэта вырашылі рабіць пасля нібыта абмеркаванняў з грамадскасцю, якая выступала супраць праекту.

Паведамляецца, што з 143-х галасоў, сабраных пад петыцыяй супраць будаўніцтва музея, архітэктурна-горадабудаўнічая рада пры Магілёўскім гарвыканкаме залічыла толькі пяць.

«У ходзе грамадскага абмеркавання паступіла 503 заўвагі і прапановы ад удзельнікаў грамадскага абмеркавання (498 — за рэалізацыю праекта, і 5 — супраць)», — адзначаецца ў пратаколе пасяджэння.

З улікам невядомых галасоў падтрымкі рада рэкамендавала прыняць да рэалізацыі праект, які ў беларускай культурнай супольнасці выклікаў адно абурэнне.

Раней Зялёны партал пісаў, што пра праект музейнага комплексу ў гонар рускага цара Мікалая ІІ, які мусіць паўстаць на месцы былога Магілёўскага замка — у Парку Горкага, найстарэйшым парку горада, стала вядома на пачатку ліпеня.

Паведамлялася, што музей будзе распавядаць пра падзеі ХХ стагоддзя — Першую сусветную вайну, Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, сям’ю Мікалая II, Георгіеўскіх кавалераў, Лютаўскую рэвалюцыю 1917 года, і будзе ўзведзены вакол царквы ў гонар Царскіх Пакутнікаў. Заказчыкам праекта выступае «Кіраванне капітальным будаўніцтвам горада Магілёва».

Каб прадухіліць гэта, скажам прама, злачынства супраць горада, і была створаны петыцыя «Супраць знішчэння парку і замчышча ў Магілёве пад музей цара», якую падпісалі 143 чалавекі.

Аднак на пасяджэнні архітэктурна-горадабудаўнічай рады гэтыя галасы не залічыліся, а былі згаданыя невядомыя 498 галасоў за рэалізацыю праекта.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость