31.12.2022 / 09:12

Зялёны партал віншуе вас з Калядамі і Новым годам, і зычыць перамогі святла над цемраю і адказнасці над безадказнасцю.

Иллюстративное изображение
Иллюстративное изображение

Сыходзячы 2022 год быў ня проста цяжкім, а надзвычай цяжкім для ўсіх добрых людзей. Вайна забівала людзей і прыроду, беларускія ўлады знішчалі грамадзянскую супольнасць і любыя праявы нязгоды са сваёй палітыкай, будаваліся платы і сцены ўздоўж дзяржаўных межаў, рубіліся лясы, знішчаліся рэдкія расліны і жывёлы.

Мы глядзелі ў вочы ядзернай катастрофе, жахаліся таго, як безадказна і бяздумна людзі ставяцца да радыяцыйнай бяспекі. Мы не маглі ўцяміць, як у ХХI стагоддзі адныя людзі могуць мэтанакіравана знішчваць дамы другіх людзей.

Як могуць пакідаць цэлыя гарады і вёскі без свету і цяпла проста таму, што тыя жывуць сваім уласным жыццём, размаўляюць на сваёй мове і адмаўляюцца быць малодшымі братамі тых, хто лічыць сябе «вялікімі» і «гуманнымі».

Мы ўсім сэрцам пераймаліся за кожнага затрыманага і асуджанага калегу і калежанку, і сёння, у гэтыя святочныя дні, прагнем іх найхутчэйшага вызвалення і вяртання да сваіх сем’яў і сваіх блізкіх.

Нягледзячы на цёмныя навіны, мы з усіх сіл баранілі сваё унутранае святло, шчодра аддавалі сваё цяпло ўсім, каму яно было так патрэбна, захоўвалі веру ў дабро і рабілі добрыя справы, каб наблізіць перамогу святла над цемраю.

Сёння мы зычым усім нашым чытачам і ўсім людзям добрай волі цёплых і вольных святаў у коле сям’і і сяброў, здароўя і сілаў на ўвесь наступны год, міру і перамогі дабра над злом.

Спадзяемся, што ў наступным годзе будзе болей нагодаў для добрых навінаў.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость