Фотарэпартаж: Як з дапамогай праекта Еўразвязу беларускія школы і садкі становяцца энергаэфектыўнымі
«А мяне завуць Сафіяй», «А мяне Аняй і бацькі ў хуткім часе купяць мне сабаку», «Я — Васіліса...» — знаёмяцца з намі дапытлівыя дзеткі ў яслях-садку №6 горада Ашмяны. Гэта дашкольная ўстанова ў мінулым годзе стала адным з пераможцаў конкурсу «Энергаэфектыўнасць у школах» па Гродзенскай вобласці, і менавіта тут 11 лістапада, у Міжнародны дзень энергазберажэння, прайшла экалагічная акцыя.