Фільм беларускай рэжысэркі атрымаў галоўны прыз на амэрыканскім кінафэстывалі
Беларускі фільм Ларысы Саенкі "Dublin, Belarus half-life" (Дублін, пэрыяд паўраспаду) атрымаў галоўны прыз за найлепшы замежны дакумэнтальны фільм на кінафэстывалі ў Наеку (ЗША). Фільм расказвае пра жыцьцё беларускай вёскі Дублін Брагінскага раёну ў Чарнобыльскай зоне.