Беларуская партыя «Зялёныя» патрабуе неадкладна спыніць будаўніцтва АЭС у Астраўцы і здаць пашкоджаны корпус рэактара на металалом
У сувязі з падзеннем корпуса рэактара на Беларускай АЭС і стратай даверу да дзяржаўнай карпарацыі «Расатам» Беларуская партыя «Зялёныя» зрабіла заяву з патрабаваннем неадкладнага спынення будаўнічых прац. На думку «зялёных», беларускі бок наўмысна ўводзяць у зман і не выконваюць абяцанняў па 100%-най якасці і бяспечнасці атамнай станцыі ўжо на пачатковых этапах яе ўзвядзення.