Сьвятлана Алексіевіч пра сваіх сабак, зварот Бардо да Лукашэнкі і зьдзекі з жывёлаў
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч расказала Свабодзе, што усё жыцьцё мела сабак, брала іх бяздомных на ператрымку, дапамагала ўладкоўваць у сем’і. Кажа, што адзіная партыя, у якую яна б уступіла, была б партыя абароны жывёлаў. Нашую размову мы пачынаем з абмеркаваньня звароту францускай акторкі Брыжыт Бардо да Аляксандра Лукашэнкі.