Ходзяць з раёнкай, шукаюць свіней — чумныя камісіі вярнуліся на Гарадзеншчыну
У Абухаўскім сельсавеце на Гарадзеншчыне ўлады зноў распачалі праверкі, ці трымаюць вяскоўцы ў прыватнай гаспадарцы свіней. Выпісваюць прадпісанні, пагражаюць штрафамі — маўляў, дагэтуль існуе пагроза распаўсюду афрыканскай чумы.